Вы тут

МУС: За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 19 верасня затрыманыя 430 чалавек


Учора, 19 верасня, у падтрымку міру, бяспекі і спакою на тэрыторыі рэспублікі праведзена 14 мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел больш за 5,6 тыс. чалавек, паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале МУС Беларусі.


Агульная колькасць удзельнікаў 11 пратэстных акцый не перавысіла 900 чалавек. МУС прынятыя неабходныя меры па падтрыманню парадку і забеспячэнню грамадскай бяспекі іх правядзення.

У Мінску ў 15:00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сабралася каля 200 грамадзян, пераважна жанчыны. У працэсе руху калоны колькасць удзельнікаў павялічылася да 500 чалавек. Каля скрыжавання вул. Сурганава і Я. Коласа натоўп быў разгрупаваны.

Усяго па краіне затрыманыя 430 чалавек (Мінск — 415). 385 з іх адпушчаныя.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».