Вы тут

Ва Узбекістане памёр віцэ-прэм’ер Барноеў


Намеснік прэм'ер-міністра Узбекістана па пытаннях аграрнай і харчовай палітыкі Уктам Барноеў памёр ад ускладненняў, выкліканых каранавірусам. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на інтэрнэт-выданне «Газета.uz».


Намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана па пытаннях развіцця аграрнай і харчовай сфер Уктам Барноеў памёр на 56-м годзе жыцця ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, адзначае выданне. Паводле яго інфармацыі, Барноеў праходзіў лячэнне спачатку ў сталічнай прыватнай клініцы Akfa Mediline, а затым у медыцынскіх установах Германіі.

Уктам Барноеў — выпускнік Ташкенцкага інстытута інжынераў ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў інжынерам тэхнічнай дырэкцыі 6-га Бухарскага рэгіянальнага ўпраўлення інтэграваных прадпрыемстваў, быў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай і воднай гаспадаркі Бухарскай вобласці па эканоміцы і рэформам. З снежня 2016 года па люты 2020-га Барноеў займаў пасаду кіраўніка Бухарскай вобласці, з лютага 2020 года — намесніка прэм’ер-міністра Узбекістана па пытаннях развіцця аграрнай і харчовай сфер.

Прэв’ю: repost.uz

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.