Вы тут

Большая частка крэдыту Беларусі ад ЕФСР пойдзе на доўг перад «Газпрамам» — Мінфін РФ


Большая частка крэдыту ў $500 млн, які Беларусь атрымае па лініі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пойдзе на пагашэнне доўгу ў $330 млн перад расійскім «Газпрамам», заявіў кіраўнік Мінфіна Расіі Антон Сілуанаў у інтэрв’ю праграме «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія-1», піша БЕЛТА.


«Запазычанасць Беларусі перад „Газпрамам“ складае крыху менш за $330 млн. І аб’ём крэдыту, які мы абмяркоўваем з Еўразійскага фонду, складае $500 млн», — сказаў Антон Сілуанаў, адказваючы на пытанне, ці пойдзе большая частка сумы крэдыту на пагашэнне доўгу перад «Газпрамам».

Беларусь з’яўляецца надзейным пазычальнікам Расіі, выпадкаў парушэння тэрмінаў вяртання пазык з яе боку пакуль не было, заявіў кіраўнік Мінфіна. «Мы лічым, што гэта вельмі добры пазычальнік», — сказаў ён.

Раней Антон Сілуанаў паведаміў журналістам, што Расія прадаставіць Беларусі крэдыт у два этапы — $1 млрд у 2020 годзе і яшчэ $500 млн у 2021-м. пры гэтым у 2020 годзе палова крэдыту ($500 млн) будзе прадастаўлена па лініі ЕФСР, а другая палова — пры дапамозе міждзяржкрэдыту. Таксама ён нагадаў, што для прадастаўлення міждзяржаўнага крэдыту РФ патрэбныя заканадаўчыя папраўкі. І як толькі яны будуць прынятыя, пачнецца праца па прадастаўленні міждзяржкрэдыту.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?