Вы тут

«Дружба ў падарунак»


Аўтарская анталогія Байбыты Кашыма пад такою назваю пабачыла свет летась у Алматы. У выданні змешчаны пераклады паэтычных твораў дзіцячых пісьменнікаў свету. Ёсць у кнізе і «беларускія старонкі». Казахскі паэт пераклаў некалькі вершаў Кастуся Цвіркі і Васіля Зуёнка. Дарэчы, яшчэ раней Байбыты Кашым перастварыў на казахскую мову і апавяданне беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах «Павучок Славік».

Варта нагадаць, што за апошнія некалькі гадоў у Беларусі і Казахстане шмат зроблена для ўмацавання беларуска-казахскіх літаратурных сувязей. У Мінску выйшаў на беларускай мове зборнік вершаў пачынальніка сучаснай казахскай літаратуры Абая ў перакладзе Міколы Мятліцкага. Выдадзены па-беларуску і тры кнігі Немата Келімбетава. Шмат твораў сучасных айчынных паэтаў і празаікаў надрукаваны ў перакладзе на казахскую мову ў перыядычных выданнях Казахстана.

— Гэтыя працэсы ў многім адбываюцца дзякуючы непасрэдным стасункам пісьменнікаў Казахстана і Беларусі, — зазначае казахстанскі літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева. — У Беларусі за апошнія дзесяць — пятнаццаць гадоў пабывалі Кайрат Бакбергенаў, Алжас Сулейменаў, Любоў Шашкова, Райхан Мажэнкызы, Валерый Міхайлаў, Нурдаўлет Акыш, Уміт Тажкен… А ў Алматы і Астане мы сустракалі беларускіх кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў Алеся Бадака, Уладзіміра Андрыевіча, Мікалая Супрановіча, Алену Стэльмах.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?