Карпатліва назбіранай за гады вандровак інфармацыяй падзяліўся з чытачамі «ЛіМа» кіраўнік «Дарогі да святыняў», галоўны захавальнік цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы Алесь Лапата-Загорскі:
• — За 27 гадоў праз вандроўку прайшло 406 удзельнікаў, а да яе арганізацыі агулам спрычыніліся 2186 чалавек.
• За ўвесь час экспедыцыя адолела 34 400 кіламетраў, а пешымі хрэснымі хадамі — амаль 661 кіламетр. З непагаснай лампадай духоўнасці прайшлі 3 мільёны 131 тысяча вернікаў, а ўсяго ў мерапрыемствах экспедыцыі паўдзельнічала 5 мільёнаў 198 тысяч чалавек. Толькі ўявіце: акафістныя песнапенні, а за пешай грамадой вернікаў слухмяна, не абганяючы, цягнецца доўгі цуг аўтамашын… І так у кожным населеным пункце, які быў на шляху пілігрымаў!..
• Благадатным агнём асвечана 655 храмаў, капліц і манастыроў.
• За ўвесь час лампаднікі выступілі ў 2757 аўдыторыях. • У садах малітвы высаджана 3234 самыя розныя дрэўцы: яблынькі, дубкі, арабінкі, бярозкі, клёнікі, ліпкі, каштаны, вязы, туі, лістоўніцы… Усё гэта надзвычай яскрава запомнілася як удзельнікам экспедыцыі, так і мясцовым жыхарам.
• Прасфоры з Мінскага СвятаДухава сабора — благаславенне Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі — падчас экспедыцыі атрымалі 1013 прыходаў, каля двух тысяч удзельнікаў і арганізатараў экспедыцыі і Дня беларускага пісьменства.
• Фотаспіс цудатворнай Загор’еСталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы — Шляхаводнай Адзігітрыі экспедыцыі, благаславёны Высокапраасвяшчэннейшымі Мітрапалітамі Філарэтам, Паўлам і Веніямінам як малітоўны Вобраз, перададзены 373 храмам, манастырам і капліцам.
• Удзельнікам хрэсных хадоў і духоўных дзействаў, а таксама пры наведванні сацыяльных прытулкаў, бальніц, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дамоў ветэранаў вайны і працы, спецыяльных адукацыйных і іншых аўдыторый ахвяравана 107 800 свечак, апаленых Благадатным агнём.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.