Вы тут

Мінлясгас: Усе лясы ў Беларусі алічбаваныя


У Беларусі алічбаваныя ўсе лясы, паведаміў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа у эфіры тэлеканала СТБ.


«Сёння ўсе лясы алічбаваныя. Усталёўваючы дадатак на смартфон, знаходзячыся ў лесе, чалавек выразна разумее: дзе ён знаходзіцца, колькі гадоў гэтаму лесу, што за склад у яго, якія тыпы і ўмовы месца вырастання», — адзначыў Віталь Дрожжа.

Ён зазначыў, што ставіцца задача ў бліжэйшы час пакрыць усю тэрыторыю лясоў наглядальнымі вышкамі, дзе будуць устаноўлены камеры відэаназірання з інфрачырвонымі датчыкамі, якія будуць фіксаваць крыніцу цяпла. Гэта дазволіць больш аператыўна прадухіляць пажары.

Прэв’ю: zorika.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.