Вы тут

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня разгледзеў кадравыя пытанні.


Кіраўнік дзяржавы назначыў:

  • Даніловіча Вячаслава Віктаравіча — рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

  • Рубніковіча Сяргея Пятровіча — рэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Стомы Ігара Алегавіча — рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Кратковай Алены Мікалаеўны — рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • Нікіфаровіча Сяргея Алегавіча — генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг;
  • Тарасенкі Аляксандра Аляксандравіча — намеснікам міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;
  • Кійко Дзмітрыя Мікалаевіча — першым намеснікам міністра фінансаў;
  • Печань Алены Мікалаеўны — намеснікам міністра фінансаў;
  • Тарасевіч Вольгі Акімаўны — намеснікам міністра фінансаў;
  • Броўкіна Пятра Мікалаевіча — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
  • Бабера Мікалая Паўлавіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці;
  • Уласевіча Анатоля Васільевіча — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

«Прыватнікі павінны быць, але ў нас не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць шарлатанам з-за мяжы»

У Беларусі не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць «шарлатанам з-за мяжы». Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы назначэнне Сяргея Нікіфаровіча генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць гэта прадпрыемства, паколькі гэта беларускі брэнд і здабытак, як і многія іншыя заводы. Ён заявіў, што, каб дагадзіць «шарлатанам з-за мяжы», у Беларусі не будуць прыватызаваць усё і ўся.

«Чаму я з такім хваляваннем стаўлюся да прадпрыемстваў? Не таму што я не разумею, што прыватная ўласнасць павінна і можа існаваць, — сказаў Прэзідэнт. — Мы выпрацавалі стойкі імунітэт да несправядлівасці. Нідзе, ні ў якой краіне не было справядлівай прыватызацыі. Калі мы хочам у гэты вір акунуць нашу краіну і 10 мільёнаў насельніцтва і потым хадзіць ахкаць і вохкаць, зразумеўшы, што не туды зайшлі, — гэта ўжо без мяне і, упэўнены, без вас».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нельга забраць у грамадзян тое, што стваралася мільёнамі людзей, і аддаць аднаму інвестару. «Таму вельмі хацелася б, каб БЕЛАЗ у нас працаваў надзейна, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Наша тэхніка па якасці і цане пераўзыходзіць замежныя аналагі. Гэта наша перавага, і мы павінны яе ўтрымліваць на міжнародных рынках».

Паводле слоў Прэзідэнта, ён вельмі ўважліва вывучаў кандыдатуру Сяргея Нікіфаровіча, паколькі Беларускі аўтамабільны завод — унікальнае прадпрыемства. Ён адзначыў, што ўнутры краіны кар’ерныя самазвалы практычна не выкарыстоўваюцца, а на сусветных рынках канкурэнцыя вельмі жорсткая. «Вы сярод трох-чатырох прадпрыемстваў у свеце, і трэба аддаць належнае — БЕЛАЗ да гэтага часу трымае ўзровень і аб’ёмы рынку. І трэба разумець, што за вамі горад. Няма БЕЛАЗа — няма Жодзіна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Сяргей Нікіфаровіч справіцца са сваімі новымі абавязкамі. «Мне вельмі хацелася б, каб моладзь, якія прыходзіць, новае пакаленне ўсё ж такі моцна пусціла карані ў наша жыццё, грамадства. Вам жыць і працаваць, ствараць Беларусь у будучым. Мы таксама паміраць не збіраемся, але ўжо будзем глядзець збоку. Калі вы паклічаце, мы недзе падкажам, дапаможам. Таму вельмі хацелася б, каб вы прыжыліся на БЕЛАЗе», — рэзюмаваў ён.

Прэзідэнт выказаўся аб вышэйшай адукацыі, уцечцы мазгоў за мяжу і патрыятызме ў медыцыне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў беларускіх ВНУ трэба звярнуць увагу на выхаваўчы працэс.

«Мы даём бліскучую адукацыю. Нашы спецыялісты, якія атрымалі адукацыю ў Беларусі, цэняцца ва ўсім свеце. Мы заўсёды ахкаем і вохкаем, і нават наша так званая апазіцыя плачацца, што ў нас уцечка мазгоў. Дык што, дурняў бяруць за мяжу? Не, уцечка мазгоў. Значыць, яны ёсць. Значыць, адукацыю добрую атрымалі і хтосьці едзе працаваць за мяжу», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час, звярнуў ён увагу, апошнія некалькі гадоў назіраецца адваротны працэс: у Беларусь вяртаюцца людзі, якія некалі паехалі жыць і працаваць у іншыя краіны. «У нашым свеце наўрад ці некага ўтрымаеш сёння. Утрымліваць трэба разумна, каб людзі цанілі гэту зямлю. А Акадэмія кіравання — там наогул мыш не павінна прапаўзці, там павінны быць патрыятычныя і адданыя дзяржаве і народу людзі. Я спецыяльна папрасіў, каб гуманітарый узначальваў гэту ВНУ. Нам вельмі не хапае патрыятызму ў нашых людзях», — лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што гэтымі днямі, як яму далажылі, у адной з паліклінік урач адмовіўся лячыць трохгадовае дзіця ваеннага. Прэзідэнт абурыўся гэтай сітуацыяй і даручыў разабрацца ў ёй. «У гады вайны мы ворагаў сваіх лячылі, калі пападаўся на полі бою. А гэта што ж за ўрачы? Вось прычына таго, што я даручыў уважліва паглядзець на кіраўніцтва нашых медыцынскіх ВНУ. Урач павінен быць самым патрыятычным чалавекам, таму што яго галоўная задача — выратаваць жыццё любога чалавека», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама згадаў пра яшчэ адзін нядаўні выпадак, калі ў Смалявічах мужчына падпаліў сябе ля будынка РАУС. Паводле яго слоў, сітуацыя з лячэннем гэтага чалавека была адваротнай. «Мы ж яго перавезлі ледзь жывога ў апёкавы цэнтр і лечым, таму што гэта чалавек», — сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што ўрачы, як і настаўнікі, — гэта аснова грамадства, і яго адносіны да іх заўсёды былі асаблівыя. «Я вас вельмі прашу: звярніце ўвагу не толькі на адукацыйны, але і на выхаваўчы працэс у тых ВНУ, у якія вы накіроўваецеся», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.