21 кастрычніка, серада

Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Прыватнікі павінны быць, але ў нас не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць шарлатанам з-за мяжы


У Беларусі не будзе прыватызацыі, каб дагадзіць «шарлатанам з-за мяжы». Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на прызначэнне Сяргея Нікіфаровіча генеральным дырэктарам ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг», паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць гэтае прадпрыемства, бо гэта беларускі брэнд і здабытак, як і многія іншыя заводы. Ён заявіў, што ва ўгоду «шарлатанам з-за мяжы» у Беларусі не будуць прыватызаваць усё.

«Чаму я так стаўлюся да прадпрыемстваў? Не таму што я не разумею, што прыватная ўласнасць павінна і можа існаваць, — сказаў Прэзідэнт. — Мы выпрацавалі жорсткі імунітэт да несправядлівасці. Нідзе, ні ў якой краіне не было справядлівай прыватызацыі. Калі мы хочам у гэты вір акунуць нашу краіну і 10 мільёнаў насельніцтва і потым хадзіць ахаць і вохкаць, зразумеўшы, што не туды зайшлі, — гэта ўжо без мяне і, упэўнены, без вас».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нельга забраць у грамадзян тое, што стваралася мільёнамі людзей, і аддаць аднаму інвестару. «Таму вельмі хацелася б, каб БЕЛАЗ у нас працаваў надзейна, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Наша тэхніка па якасці і цане пераўзыходзіць замежныя аналагі. Гэта наша перавага, і мы павінны яе ўтрымліваць на міжнародных рынках».

Паводле слоў Прэзідэнта, ён вельмі старанна вывучаў кандыдатуру Сяргея Нікіфаровіча, бо Беларускі аўтамабільны завод — унікальнае прадпрыемства. Ён адзначыў, што ўнутры краіны кар’ерныя самазвалы практычна не выкарыстоўваюцца, а на сусветных рынках канкурэнцыя жорсткая. «Вы сярод трох-чатырох прадпрыемстваў у свеце, і трэба аддаць належнае — БЕЛАЗ да гэтага часу трымае ўзровень і аб’ёмы рынку. І трэба разумець, што за вамі горад. Няма БелАЗа — няма Жодзіна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Сяргей Нікіфаровіч справіцца са сваімі новымі абавязкамі. «Мне б вельмі хацелася, каб новыя рабяты, якія прыходзяць, новае пакаленне ўсё-такі моцна пусціла карані ў наша жыццё, грамадства. Вам жыць і працаваць, ствараць Беларусь у будучыні. Мы таксама паміраць не збіраемся, але ўжо будзем глядзець з боку. Калі вы паклічаце, мы дзесьці падкажам, дапаможам. Таму вельмі хацелася б, каб вы прыжыліся на БелАЗе», - рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.