Вы тут

У Рагачове аўтамабіль упаў з дамкрата і загарэўся


Паведамленне пра ўзгаранне гаража ў Рагачове паступіла ў МНС вечарам 19 верасня. Ён гарэў ўнутры, паведамляе сайт ведамства.


Гаспадар гаража самастойна пакінуў падпалены будынак і звярнуўся па дапамогу. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю з апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння.

«Верагодна, падзеі разгортваліся наступным чынам: мужчына рамантаваў аўтамабіль. Машына звалілася з дамкрата, пашкодзіўся паліўны бак, у выніку чаго адбылося ўзгаранне разлітага паліва, якое трапіла на асвятляльны прыбор. Выбіраючыся з назіральнай ямы гаража, мужчына атрымаў апёкі», — распавялі ў МНС.

Агнём знішчаны аўтамабіль, пашкоджаны драўляная ашалёўка столі і маёмасць ўнутры гаража.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».