Вы тут

Сёння ў краіне стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку»


Яна пройдзе па 16 кастрычніка, павеламляе сайт МНС.


За гэты час юныя ратавальнікі-пажарныя ўнясуць свой уклад у павышэнне ўзроўню ведаў грамадства ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і акажуць пасільную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу, у першую чаргу, пажылым людзям.

Першы этап пад адзінай назвай «112 добрых спраў» будзе доўжыцца з 21 па 30 верасня. За гэты час маладзёжны дэсант разам з ратавальнікамі наведае домаўладанні адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і акажа ім пасільную дапамогу: нарыхтуюць дровы, прыбяруць жылыя памяшканні і прыдамавыя тэрыторыі, установяць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і шмат іншае. Не застануцца ўбаку ад этапу і тэрытарыяльныя падраздзялення Чырвонага Крыжа, а таксама студэнты, якія дапамогуць у гэтай добрай справе.

Таксама ў гэтым годзе ратавальнікі прапануюць пенсіянерам адчуць сябе зоркамі тэлеэкрана і прыняць удзел у здымках ролікаў на тэму «Бабуліны рэцэпты бяспекі». Задумка ў наступным: гатуючы па выбраным рэцэпце беларускай кухні, юныя ратавальнікі разам са сталымі людзьмі паралельна будуць распавядаць і пра тое, якія ўмовы павінны быць створаны для «бяспечнага» прыгатавання абранай стравы. Напрыклад, хочаце прыгатаваць бабку са скваркамі — успамінайце «рэцэпт» бяспечнай печы: вычышчаны ад сажы і пабелены комін, наяўнасць перадтопачанага ліста, адсутнасць расколін і г.д. 

Другі этап, які пройдзе з 1 па 9 кастрычніка, адбудзецца ў дамах састарэлых, дамах ветэранаў, дамах культуры, а таксама сярод аматарскіх аб’яднанняў (клубаў, гурткоў) для людзей сталага ўзросту. Ён стане самым яркім і маштабным, не пакінуўшы без увагі творчыя здольнасці ўдзельнікаў акцыі. Так, пенсіянеры змогуць спаборнічаць у крэатыўнасці і майстэрстве складання вясёлых чатырохрадкоўяў «Прыпеўкі бяспекі» і паўдзельнічаць ужо ў ўпадабаным ўсім конкурсе «СуперСТАР», які гэтым разам пройдзе плячом да пляча з маладым пакаленнем ратавальнікаў-пажарных, якое дапоўніць каманду ўдзельнікаў. У МНС нагадалі, што «СуперСТАР» — гэта магчымасць не толькі пацвердзіць атрыманыя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, але і на практыцы замацаваць сваё майстэрства ў сумленнай спаборніцкай барацьбе. Удзельнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і з прафесіяй ратавальніка, пагутарыць з моладдзю, прачуць камандны дух, раскрыць свае таленты ў творчых конкурсах.

Навінкай гэтага года стане яшчэ адзін конкурс — «Мудрасць. Вопыт. Бяспека». У праграме мерапрыемства знайшлося месца і творчаму выступлення пра сябе і свае захапленні, і прадстаўленне сябе ў ролі эксперта ў бяспецы, і прэзентацыі прадметаў рукадзелля і вытанчаных страў, зробленых на тэму бяспекі жыццядзейнасці, і хуткаснаму апрапанню баёўкі, і нават «Модны прыгавор» , да якога прыцягнуць прагожую палову удзельніц! Арганізатары конкурсу дакажуць, што узрост — не абмежаванне для актыўнага і яркага жыцця, і зробяць усё, каб мерапрыемства прайшло цікава і запомнілася ўсім удзельнікам.

Але не толькі спаборніцкі дух будзе суправаджаць другі этап акцыі — знойдзецца месца і музыцы. Для гэтага пройдуць канцэртныя праграмы «Ад усёй душы!» і «Вам гады не бяда, калі душа маладая!» — музычныя нумары са старымі добрымі хітамі мінулага.

Падчас фінальнага этапу, які пройдзе з 12 па 16 кастрычніка, вектар зрушыцца ў бок юных ратавальнікаў-пажарных. Для іх пройдзе «Восеньскі баль юных ратавальнікаў», дзе пройдзе не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў і пасвячэнне ў шэрагі, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў маладзёжнай арганізацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Ілюстрацыя з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.