Вы тут

Брастаўчанін знайшоў на дачы касцявыя астанкі


У Камянецкім раёне знайшлі касцявыя астанкі, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі.


Брастаўчанін купіў невялікі ўчастак у вёсцы Зянькі. Добраўпарадкоўваючы дачу, ён наткнуўся на чалавечы чэрап. Аб сваёй знаходцы мужчына паведаміў у міліцыю. Гаспадар дома распавёў, што ў канцы 1930-х гадоў практычна ўся вёска была спаленая і многія вяскоўцы загінулі. Спецыяліст ДКСЭ агледзеў фрагмент астанкаў і выказаў здагадку, што даўнасць пахавання перавышае 70 гадоў.

Праз некалькі дзён раздаўся званок: жанчына распавяла, што побач з домам на вуліцы 8 Сакавіка ў Камянцы ляжыць чалавечая косць.

Некалькі гадоў таму на гэтым жа ўчастку пры земляных работах былі выяўленыя чалавечыя астанкі. Іх перапахавалі. Па словах мясцовых жыхароў, там раней знаходзілася сінагога, якую падчас фашысцкай акупацыі разабралі. Нядаўна на вуліцы вяліся будаўнічыя работы. Верагодна, лівень, які прайшоў, падняў фрагменты астанкаў на паверхню.

Камянецкі РАУС праводзіць праверку. Прызначаныя медыка-крыміналістычныя экспертызы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.