29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

11 распрацовак БДУ ўдастоены ўзнагарод на навуковым конкурсе ў Санкт-Пецярбургу


На конкурсе «Найлепшы інавацыйны праект і лепшая навукова-тэхнічная распрацоўка года» распрацоўкі вучоных БДУ заваявалі шэсць залатых, тры сярэбраныя медалі і два дыпломы. Конкурс праходзіў у Санкт-Пецярбургу, у рамках XXVI Міжнароднай выставы-кангрэса «Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі» (HI-TECH’2020).


Залатымі медалямі адзначаны навацыі «Унітэхпрама» «Шматфункцыянальны вымяральны комплекс «Alma Meter 2», «Арганізацыя прамысловай вытворчасці абагачальных фітакомплексаў і лінейкі хлебабулачных вырабаў з паніжаным утрыманнем паваранай солі і ўзбагачаных вітамінамі групы В», «Распрацоўка лінейкі мясных вырабаў з фітакампазіцыямі ( «Аўрора — 7, „Салюс“) з паніжаным утрыманнем паваранай солі, узбагачаных селенам і вітамінамі групы В». Таксама «золата» заваявалі распрацоўкі Інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ і і фізічнага факультэта ўніверсітэта.

Усяго ад БДУ было заяўлена 11 распрацовак і ўсе яны былі ўдастоены ўзнагарод. Штогод у конкурсе прымае ўдзел каля 200 распрацовак з Расіі і краін блізкага замежжа. БДУ ўдзельнічае ў Пецярбургскім тэхнічным кірмашы з 2005 года. За гэты перыяд, уключаючы бягучы год, на яго рахунку ўжо 4 гран-пры, 35 залатых узнагарод, 45 — сярэбраных і 16 дыпломаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pstu.edu

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.