Вы тут

Аўтапрабег зладзiлi аўтааматары па вулiцах Брэста


Удзельнiкi аўтапрабегу ўсклалi кветкi да Вечнага агню на плошчы Цырыманiялаў Брэсцкай крэпасцi, а потым хвiлiнай маўчання ўшанавалi памяць абаронцаў Айчыны, якiя ў гады вайны адстойвалi наша права на мiрнае i спакойнае жыццё.


У мiнулую пятнiцу ў Брэсце адбыўся аўтапрабег пад назвай «Мы — за мiр». На машыны селi ветэраны вайны i працы, прадстаўнiкi працоўных калектываў, маладыя i дарослыя людзi. У аўтапрабегу паўдзельнiчаў намеснiк старшынi гарвыканкама Вiталь ШЧЭРБА. Месцам для старту стала пляцоўка Брэсцкага абласнога цэнтра алiмпiйскага рэзерву па гульнявых вiдах спорту «Вiкторыя». Адсюль дзве сотнi машын накiравалiся ў шлях, якi ўдзельнiкi маршу прысвяцiлi абаронцам Радзiмы i мiру ў нашай краiне. Яны праехалi па вулiцах Гродзенскай, Маскоўскай, праспекце Машэрава, далей павярнулi на Ленiна да Заходняга абходу i фiнiшавалi ў Брэсцкай крэпасцi.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.