Вы тут

NASA зацвердзіла абноўлены план месяцовай праграмы Artemis


Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA) прадставіла абноўлены план сваёй месяцовай праграмы Artemis, першы этап якой (Artemis 1) зараз намечаны на 2021 год, а другі (Artemis 2) — на 2023 год. Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Джэймс Брайдэнстайн, піша ТАСС.


Сама высадка на Месяц, якая лічыцца трэцім этапам місіі (Artemis 3), павінна адбыцца, як і планавалася раней, у 2024 годзе. «Усе элементы, якія нам патрэбныя для паспяховай высадкі на Месяц у 2024 годзе, знаходзяцца ў працэсе рэалізацыі, і мы хутка рухаемся да дасягнення гэтай мэты», — падкрэсліў Брайдэнстайн.

Artemis 1 прадугледжвае беспілотны палёт усталяванага на ракету SLS (Space Launch System) карабля Orion вакол Месяца і яго вяртанне на Зямлю. Другі этап (Artemis 2) — аблёт натуральнага спадарожніка Зямлі з экіпажам на борце.

Першапачаткова першы этап праграмы быў намечаны на канец 2020 года, а другі — на 2022 год, аднак памочнік намесніка дырэктара NASA Том Уітмаер у сярэдзіне мая інфармаваў, што пачатак рэалізацыі Artemis 1 будзе перанесены на канец 2021 года ў сувязі з затрымкамі пры стварэнні ракеты-носьбіта SLS з-за распаўсюджвання каранавіруса.

Прэв’ю: ixbt.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».