Вы тут

Самагонны міні-завод ліквідаваны ў Шчучынскім раёне


У лясным масіве паблізу вёскі Цяпы Шчучынскага раёна ліквідаваны міні-завод па вырабе самагону, паведамляе МУС.


Непасрэдна падчас прыгатавання напою быў затрыманы 43-гадовы самагоншчык. Канфіскавана 120 літраў самагонкі і 650 літраў брагі.

Мужчына пражывае ў Свіслацкім раёне, а вытворчасць самагону арганізаваў у Шчучынскім рэгіёне з мэтай канспірацыі сваёй дзейнасці.

Ён заявіў, што атрыманы напой меў намер выкарыстаць выключна ў асабістых мэтах.

Неабходна асабліва адзначыць, што мужчына наўрад ці клапаціўся пра якасць прадукту, выкарыстоўваючы дрэнную сыравіну і не выконваючы простыя санітарныя правілы.

Самагон і самагонны апарат канфіскаваныя, брага знішчана. Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.