Вы тут

Ствараем праект разам!



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Ствараем праект разам!

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” (1923–1928), уключае шмат цікавага і пазнавальнага.

Гэта фотаздымкі пісьменнікаў, іх родных і сяброў, рукапісы і лісты, фота асабістых рэчаў маладнякоўцаў, поўныя тэксты іх прыжыццёвых твораў. Важным матэрыялам, які робіць праект “жывым” і актуальным, з’яўляюцца артыкулы сучасных даследчыкаў. З дазволу аўтараў мы размяшчаем алічбаваныя копіі публікацый, якія даступны чытачам у поўным аб’ёме.

Зараз у рамках праекта ідзе праца над стварэннем віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Андрэя Александровіча (1906–1963) – паэта, пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, літаратурнага крытыка, аднаго з заснавальнікаў “Маладняка”. З нагоды гэтай даты, якая будзе святкавацца ў студзені 2021 г., нас асабліва цікавяць публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка.

Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Андрэй Александровіч. 1924–1925 гг.

Запрашаем навукоўцаў, даследчыкаў, студэнтаў да ўдзелу ў праекце! Дасылайце вашы апублікаваныя артыкулы, яны стануць важнай часткай нашай сумеснай работы ў гонар пісьменнікаў-маладнякоўцаў, будуць карыснымі для даследчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19293 27 43.
Email: oniki@nlb.by

Крыніца: https://www.nlb.by

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».