Вы тут

Тэмпературныя рэкорды пабіты ў некаторых гарадах Беларусі 22 верасня


Тэмпературныя рэкорды пабіты ў некаторых гарадах Беларусі 22 верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Цяплей за ўсё было ў Жыткавічах — плюс 26,7 градуса, пабіты рэкорд 26,3 градуса са знакам плюс. У Лельчыцах тэрмометр паказаў 26,6 градуса цяпла (папярэдні рэкорд — плюс 26,6), у Мазыры — 26,5 градуса вышэй за нуль (ранейшы максімум — 25,9). Плюс 24,3 градуса зафіксавалі ў Ганцавічах, дзе ранейшы максімум складаў 24,2 градуса вышэй за нуль. У гэтых чатырох гарадах пабіты рэкорды 1983 года.

У Пінску паветра прагрэлася да 25,3 градуса (ранейшы рэкорд — плюс 24,8 градуса ў 1981 годзе).

Сёння чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла.

Цёплае надвор’е захаваецца да канца тыдня.

Прэв’ю: pinterest.ie

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».