Вы тут

Лукашэнка: Беларусы як нацыя ўжо не дзеці, мы — народ


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці.


Аляксандр Лукашэнка пачаў сваю прамову словамі, што дае клятву на вернасць Айчыне і народу з асаблівым пачуццём — «гордасці за ўсіх беларусаў, якія прайшлі выпрабаванне на трываласць сваіх перакананняў».

«Дзень уступлення на пасаду Прэзідэнта, дзень інаўгурацыі — гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай. Мы не проста выбралі Прэзідэнта краіны, мы абаранялі свае каштоўнасці, наша мірнае жыццё, наш суверэнітэт і нашу незалежнасць. І ў гэтым плане нам мае быць яшчэ нямала зрабіць», — сказаў Прэзідэнт у пачатку свайго выступлення на цырымоніі.

Па яго словах, бягучы год увойдзе ў гісторыю Беларусі як вельмі эмацыйны перыяд. «Нашай дзяржаўнасці быў кінуты беспрэцэдэнтны выклік — выклік неаднаразова адпрацаваных і безадказных тэхналогій знішчэння незалежных дзяржаў. Але мы аказаліся ў ліку вельмі нямногіх, нават, можа быць, адзіных краін, дзе каляровая рэвалюцыя не адбылася. І гэта выбар беларусаў, якія ні ў якім разе не жадаюць страціць краіну», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтыя падзеі дазволілі пераканацца ў тым, што беларусы ў абсалютнай большасці любяць сваю зямлю, жадаюць ёй міру, спакою і росквіту. «Нягледзячы на па-д’ябальску выдасканаленыя падштурхоўванні звонку, захавалі павагу адзін да аднаго», — дадаў ён.

Як адзначыў Прэзідэнт, калісьці народ Беларусі лёгка і нечакана займеў сваю незалежнасць і доўга ўспрымаў яе як дадзенасць. «Сёння, выпакутаваўшы гэту перамогу, мы падняліся на новую прыступку самаўсведамлення, астыўшы ад гарачкі электаральных баталій, убачылі, як узрастае ўся наша нацыя. І хай Беларусь па сусветных мерках зусім маладая і незалежная дзяржава. Але беларусы як нацыя ўжо не дзеці — мы народ», — працягнуў кіраўнік краіны.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?