Вы тут

У Беларусі — 76 357 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 73 564 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 23 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 76 357 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 759 393 тэсты на каранавірус.

73 564 чалавекі больш не хварэе.

Памерлі 796 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 31,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 976 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,09 млн заражаных, Індыя — больш за 5,6 млн, Бразілія — больш за 4,5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?