Вы тут

Месі і Раналду не трапілі ў тройку прэтэндэнтаў на званне гульца сезона па версіі УЕФА


Узнагарода найлепшаму гульцу сезона ў Еўропе будзе ўручана 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт УЕФА.


У тройку прэтэндэнтаў увайшлі паўабаронца Кевін дэ Брэйне («Манчэстар Сіці»), нападаючы Роберт Левандоўскі («Баварыя»), галкіпер Мануэль Ноер («Баварыя»).

Тройка прэтэндэнтаў была адабрана па выніках галасавання 55 журналістаў з усіх асацыяцый УЕФА, а таксама 80 трэнераў клубаў-удзельнікаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2019/20 i Лігі Еўропы-2019/20.

Нападаючы «Барселоны» Ліянэль Месі ў галасаванні падзяліў чацвёртае-пятае месцы з форвардам ПСЖ Неймарам, а форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду заняў толькі дзесятае месца.

Таксама УЕФА назваў прэтэндэнтаў на ўзнагароду найлепшага трэнера сезона ў Еўропе. На прыз прэтэндуюць тры нямецкія спецыялісты: Юрген Клоп («Ліверпуль»), Ханс-Дытэр Фліка («Баварыя») і Юльян Нагельсман («Лейпцыг»).

Пераможцы будуць абвешчаныя ў рамках цырымоніі 1 кастрычніка.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.