Вы тут

У якім узросце лепш аддаваць дзіця ў школу?


У вераснi найбольш гавораць пра школу. Дзецi паступова ўцягваюцца ў вучобу, атрымлiваюць першыя адзнакi. Iх бацькi думаюць, чым бы яшчэ загрузiць сваiх нашчадкаў, каб не займалiся глупствам. Iншыя любяць пацiкавiцца школьным жыццём. Мы ж з суседкай разважаем, у колькi лепш аддаваць дзяцей у першы клас.


Цётка Дануся (дзецi яе ўжо даўно дарослыя) кажа, што ўнучка пойдзе ў школу налета. Дзяўчынцы будзе амаль сем гадкоў. Яна, маўляў, усе лiтары ведае, чытаць i лiчыць умее, таму трэба было ў шэсць аддаваць... Столькi размоў у апошнi час пра ўзрост, у якiм дзiця павiнна iсцi ў першы клас. Памiж матулямi — дык нават дыскусii! У кожнай ёсць рацыянальнае зерне.

Я раскажу пра сябе. У школу пайшла ў сем гадоў з «хвосцiкам». Калi мне было шэсць, мацi (на хвiлiначку, настаўнiца пачатковых класаў!) вырашыла, што садзiцца за школьную парту мне яшчэ рана. I справа не ў тым, што я нiчога не ведала. Скажу больш, у канцы мiнулага стагоддзя ў школу ўвогуле мала хто iшоў падрыхтаваны: лiчылася, што пiсаць i чытаць павiнны вучыць выключна настаўнiкi. Я ж ужо добра чытала ў пяць гадоў (дзякуй бабулi-настаўнiцы i яе сяброўцы, якiя, сумяшчаючы прыемнае з карысным, праводзiлi са мной час за кнiгамi, калi матуля была на курсах павышэння квалiфiкацыi). Чаму ж не пусцiлi раней у школу? Мацi падалося, што мяне, на той час маленькую ростам i вельмi сцiплую дзяўчынку, проста «затопчуць» мае будучыя аднакласнiкi. Праўда, была i больш сур'ёзная прычына: вочы. З трох гадоў я насiла акуляры з адным заклееным шкельцам — касавокасць. Трэба было яшчэ паберагчы зрок, а сеўшы за парту, як вы разумееце, гэта амаль немагчыма.

I мацi не прагадала. У школу я пайшла ў сем, праз некалькi гадоў акуляры знялi (урачы нават не паверылi, што абышлося без хiрургiчнага ўмяшання), i я стала амаль выдатнiцай: скончыць школу з залатым медалём перашкодзiлi матэматыка i... фiзкультура. А яшчэ ў маiм класе я знайшла сапраўдных сябровак, з якiмi дагэтуль разам, як кажуць, i ў горы, i ў радасцi.

Такiм чынам, у колькi аддаваць дзiця ў школу, рашаць павiнна кожная канкрэтная сям'я. Усё, як кажуць, iндывiдуальна. Адно дзiцятка ўжо ў чатыры гадкi ведае ўвесь алфавiт, а iншае i ў чацвёртым класе не можа расказаць элементарную казку (пра рэпку, курачку Рабу i iншыя). Але гэта хутчэй выключэнне. Сёння стала модна вадзiць дашкольнiкаў на курсы па падрыхтоўцы да школы, займацца з рэпетытарам. Сучасныя дзецi раней вучацца чытаць i лiчыць, чым асвойваюць, прабачце, гаршчок.

Толькi быць не па ўзросце развiтым не заўсёды добра. Па сабе ведаю. Пакуль мае аднакласнiкi вывучалi лiтару «б», я (вядома, з дазволу настаўнiцы) ужо гартала «Буквар» у раёне лiтар «м»-«н». I не адчувала сябе самай разумнай. Мне было вельмi нецiкава адной вывучаць алфавiт. I ў той жа час сумна было з аднакласнiкамi: яны не ведалi элементарных, як мне тады здавалася, рэчаў! А якi сорам я адчувала, калi мацi прыводзiла мяне да сябе на ўрок, каб я, першакласнiца, прадэманстравала яе вучням (трэцi клас!), як трэба чытаць.

Ва ўсiм павiнна быць мера. Калi дзiця падрыхтаванае, навошта чакаць яшчэ год, каб аддаць яго ў школу?! Калi ж справа ў стане здароўя, аб'ектыўных сямейных абставiнах (напрыклад, толькi нарадзiлася другое дзiця i непажадана, каб старэйшае прыносiла са школы iнфекцыi), можна годзiк пасядзець i дома. Кожны вырашае сам. Галоўнае, каб гэта было на карысць дзiцяцi.

Веранiка КАНЮТА

Прэв’ю: irk.ru

Загаловак у газеце: У шэсць цi ўсё ж такi ў сем?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.