Вы тут

У Баранавічах п'яны мужчына кіем збіў інваліда і яго састарэлую маці


Здарэнне адбылося ўвечары 21 верасня, калі 56-гадовы мясцовы жыхар вяртаўся дадому. На падыходзе да свайго падворку мужчына сустрэў п’янага незнаёмага, які без тлумачэнняў ударыў яго па твары, пасля чаго адабраў кій і пачаў ім збіваць ўладальніка, паведамляе МУС.


У ведамстве распавялі, што пацярпелы з'яўляецца інвалідам, яму цяжка самастойна перасоўвацца. Але ён здолеў зайсці ў свой двор.

Тое, што адбывалася, убачыла яго састарэлая маці, якая адразу ж выйшла з хаты. У адказ на просьбу супакоіцца невядомы ўзяў кій і ўдарыў старую. Пасля гэтага ён уцёк, а пацярпелыя выклікалі міліцыю.

Па прыкметах яго знайшлі непадалёк ад месца здарэння. Гэта быў 33-гадовы жыхар Баранавічаў, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.

Заведзена крымінальная справа.

Прэв’ю: kaluga24.tv

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».