Вы тут

У Беларусi зараджаецца адзiн з самых грандыёзных касмiчных праектаў


У Беларусi зараджаецца адзiн з самых грандыёзных касмiчных праектаў. Такi вывад можна зрабiць па вынiках III Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Безракетная iндустрыялiзацыя блiзкага космасу: праблемы, iдэi, праекты», якая прайшла ў Мар'iнай Горцы.


Вялiкую цiкавасць да мерапрыемства праявiлi навукоўцы, даследчыкi i вынаходнiкi з Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, вядучых ВНУ нашай краiны, Расii i Украiны, Iнстытута касмiчных даследаванняў i тэхналогiй (Балгарыя), Ягелонскага ўнiверсiтэта (Польшча), МТРIЗ Акадэмii (Германiя), XAMK (Фiнляндыя), RMIT University (В'етнам), Амерыканскага ўнiверсiтэта ў ААЭ, профiльнай Камiсii ААН, а таксама з Эстонii, Iталii, Iндыi, Вялiкабрытанii, iншых краiн.

Арганiзатар канферэнцыi — мiжнародны некамерцыйны фонд EcoSpace, кампанii-партнёры — ТАА «Астраiнжынерныя тэхналогii», ЗАТ «Струнныя тэхналогii», СФГ Юнiцкага.

Былi абагульнены вынiкi навуковых работ, якiя ажыццяўляюцца ў свеце па вырашэннi глабальных, у тым лiку экалагiчных, праблем сучаснасцi геакасмiчнымi сродкамi, а таксама па сацыяльных, эканамiчных, прававых аспектах рэалiзацыi праграмы безракетнай iндустрыялiзацыi блiзкага космасу; перспектывах iнжынерна-тэхналагiчнага асваення космасу ў рамках праграмы «ЭкаСвет»; асаблiвасцях арганiзацыi шырокамаштабных груза-пасажырскiх патокаў па маршруце Зямля—Блiзкi космас—Зямля.

Гаварылася аб прынцыпах стварэння, канструявання, тэорыi i разлiку транспартна-iнфраструктурнага геакасмiчнага комплексу — агульнапланетарнага транспартнага сродку Юнiцкага (АТС); асаблiвасцях праектавання, пошуку рашэнняў бiялагiчнага i экалагiчнага характару для забеспячэння ўстойлiвага функцыянавання замкнутай лакальнай экасiстэмы i захавання бiяразнастайнасцi на планеце Зямля, асваення тэрыторый з неспрыяльнымi ўмовамi для жыцця чалавека, а таксама для стварэння маштабнай мадэлi будучага чалавечага паселiшча ў касмiчнай прасторы — жылога касмiчнага кластара «ЭкаКасмаДом» (ЭКД); асаблiвасцях стварэння экватарыяльнага лiнейнага горада ў якасцi неад'емнага кампанента сеткi струнных дарог TransNet, а таксама наземнай iнфраструктуры АТС i яго ўзлётна-пасадачнай эстакады.

Па вынiках канферэнцыi арганiзацыйным камiтэтам i ўдзельнiкамi прыняты шэраг важных рашэнняў. У прыватнасцi, адзначана надзвычай высокая важнасць далейшага развiцця тэмы шырокамаштабнага асваення блiзкага космасу i перазагрузкi зямной iндустрыi на касмiчны вектар развiцця.

Падкрэслена значнасць геакасмiчнага праекта планетарнага маштабу — АТС — як адзiна магчымага з iнжынернага пункту гледжання транспартна-лагiстычнага рашэння па iндустрыяльным асваеннi блiзкага космасу i рэалiзацыi праграмы «ЭкаСвет». Адзначаны першараднае значэнне i вiдавочная актуальнасць развiцця супрацоўнiцтва памiж краiнамi свету з мэтай рэалiзацыi праграм «ЭкаСвет» i SpaceWay.

Уладзімір ПАЎЛАЎ

Прэв’ю: spacenews.com

Загаловак у газеце: Зямля — для жыцця, космас — для iндустрыi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».