Вы тут

Тураўскi крыж будзе прадстаўлены ў Мiнску 26 верасня


Сярод святыняў беларускай зямлi стала больш на адну рэлiквiю. У наступную суботу, 26 верасня, будзе прадстаўлены Тураўскi крыж у Мiнску (у Мiнскай духоўнай акадэмii адбудзецца прэзентацыя, а ў кафедральным саборы яго можна будзе ўбачыць на святочным богаслужэннi). Крыж аднавiлi намаганнямi вялiкага кола аднадумцаў. Пра гэта паведамiлi журналiстам падчас прэс-канферэнцыi «Захаванне культурна-гiстарычнай спадчыны беларускага народа: узнаўленне напрастольнага крыжа Тураўскай епархii ХII—ХIII стагоддзяў».


— Гэта знакавая падзея для нашай краiны. Узноўлены крыж Тураўскай зямлi сёння з'яўляецца сiмвалам вяртання, адраджэння духоўных традыцый. I сённяшняя падзея дае нагоду гаварыць i пра значэнне гэтага адраджэння, i пра тое, як яно можа i павiнна далей праходзiць, — звярнуўся да прысутных Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Веньямiн. — Што датычыцца гiсторыi ўзнаўлення Тураўскага крыжа, то яна вядзе адлiк ад 1962 года, калi вядомы археолаг Пётр Лысенка знайшоў элементы святынi. Гэта былi чатыры свiнцовыя выявы — Прасвятой Багародзiцы i трох святых. Вучоны выказаў здагадку, што гэтыя выявы мелi адносiны да напрастольнага крыжа Тураўскай епархii ХII—ХIII стагоддзяў. I цяпер адноўленая рэлiквiя сведчыць пра сувязь пакаленняў i разам з тым паказвае шлях у будучыню. Бо мы адраджаем нашы святынi для таго, каб пакiнуць iх нашчадкам.

...У 2018 годзе Беларуская праваслаўная царква аб'явiла конкурс эскiзных праектаў узнаўлення Тураўскага крыжа, i перамогу ў iм атрымаў праект Алены Андрушчанкi. А канцэпцыю рэлiквii падрыхтавала старшыня Сiнадальнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы па царкоўным мастацтве, архiтэктуры i рэстаўрацыi Марыя Нецвятаева. Зроблена два экзэмпляры Тураўскага крыжа. Адзiн з iх будзе захоўвацца ў Акадэмii навук, а другi (з часцiнкай крыжа, на якiм быў укрыжаваны Хрыстос) перададуць у Тураўскi кафедральны сабор.

— Работа над праектам па ўзнаўленнi Тураўскага крыжа пачалася тры гады таму. I гэта было нялёгка, бо асаблiвасць сярэднявечнага мыслення ў тым, што чалавек, ствараючы нешта, адразу ўкладаў туды нейкi сэнс. Напрыклад, арнамент для людзей таго часу — гэта код. I нi адзiн элемент Тураўскага крыжа не павiнен быў стаць проста элементам аздабляльным. Важна было захаваць багаслоўскi складнiк, якi ўзнiк у ХII стагоддзi, а таксама гiстарычны кантэкст, — кажа Марыя Нецвятаева.

Свой значны ўклад у агульную справу зрабiў ААТ «Банк развiцця». Восенню мiнулага года менавiта падтрымка праекта гэтай структурай дазволiла пачаць работу над вырабам крыжа. Вядома, што Банк развiцця з'яўляецца важным дзяржаўным iнстытутам, якi падтрымлiвае розныя сферы, але пошук праектаў па развiццi сацыякультурнай сферы заўсёды быў i застаецца ў прыярытэце.

— З 2015 года Банк развiцця сфармiраваў i кожны год рэалiзуе праграму «Культурная спадчына Беларусi», у межах якой выпускаюцца кнiгi-альбомы, прысвечаныя славутым людзям нашай краiны. I вось такiм праектам стала супрацоўнiцтва па ўзнаўленнi Тураўскага крыжа, якi, на мой погляд, з'яўляецца адным з важных i сiмвалiчных аб'ектаў iдэнтычнасцi Беларусi, — зазначыў старшыня праўлення ААТ «Банк развiцця» Рэспублiкi Беларусь Андрэй Жышкевiч. — I як у любым добрым пачынаннi, тут сышлiся для нас зоркi, каб задуманае здзейснiлася. З аднаго боку, была актыўная жыццёвая пазiцыя Пятра Лысенкi i супрацоўнiкаў Акадэмii навук, а з iншага — iдэя атрымала падтрымку з боку Беларускай праваслаўнай царквы i Сяргея Румаса, якi ў той час узначальваў Банк развiцця. I мы сёння ўжо як пераемнiкi на фiнальнай стадыi гэтага шматгадовага i складанага працэсу па праве падзяляем радасць i гонар, што маем дачыненне да вялiкай справы.

I зноў жа я адчуваю логiку i справядлiвасць таго, што нашу калектыўную працу мы прэзентуем у гэтыя днi. Бо сёння Беларусi патрэбны сiмвалы яднання, якiя дапамогуць пераадолець раскол у грамадстве, гвалт i агрэсiўнае непрыманне альтэрнатыўных поглядаў. Я шчыра веру, што Тураўскi крыж, якi вяртаецца на беларускiя землi, дапаможа нам вярнуць супакаенне, дыялог i зберагчы мiр для развiцця краiны. Няхай гэта будзе наш агульны ўклад у добрую справу.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Сiмвал мiру i яднання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».