Вы тут

Прадуктовыя крамы ў плюсе. За кошт рэстаранаў?


Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў аналітычную запіску «Аб развіцці ўнутранага гандлю і грамадскага харчавання ў студзені—жніўні гэтага года».


Як аказалася, рознічны тавараабарот у краіне за восем месяцаў бягучага года склаў 34,5 млрд рублёў, або 102,7 % у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня—жніўня 2019 года. Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 15 рублёў супраць 14,1 рубля за аналагічны перыяд мінулага года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 91,7 % рознічнага тавараабароту краіны, за гэты час склаў 31,6 млрд рублёў, або 104,3 % у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Спецыялістамі Белстата было адзначана, што падчас пандэміі людзі сталі менш наведваць сталовыя, кавярні і асабліва рэстараны. Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені—жніўні склаў 1,6 млрд рублёў, або 79,7 % у супастаўных цэнах да ўзроўню васьмі месяцаў мінулага года.

А вось аптовы тавараабарот у нас у апошні час злёгку «асеў» — з пачатку года ён склаў 61,9 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 92,2 % да ўзроўню мінулага года.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: equipnet.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».