Вы тут

Следчыя шукаюць сведкаў ДТЗ у Магілёўскім раёне


Па дадзеных следства, 20 верасня прыкладна ў 20.40 кіроўца аўтамабіля Honda Accord ехаў па дарозе Магілёў - Слаўгарад у напрамку Слаўгарада. Паблізу вёскі Быстрык Магілёўскага раёна пры абгоне ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Ford Transit. У выніку аварыі 28-гадовы кіроўца аўтамабіля Ford і 20-гадовы пасажыр Honda атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта.


Следчыя звяртаюцца з просьбай да кіроўцы аўтамабіля, пры здзяйсненні абгону якога адбылося дадзенае ДТЗ, а таксама да іншых грамадзян, якія сталі сведкамі здарэння, паведаміць яго падрабязнасці па тэлефонах: 8 (0222) 298-180, 8 (025) 926-42-54.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».