21 кастрычніка, серада

Вы тут

Продаж сродкаў аховы раслін праз БУТБ у студзені-жніўні павялічыўся ў тры разы


Продаж сродкаў аховы раслін праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу ў студзені-жніўні павялічыўся ў тры разы, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.


«У студзені-жніўні на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы праведзена звыш 1 тыс. здзелак па рэалізацыі сродкаў аховы раслін на агульную суму Br29 млн. Гэта амаль у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, нягледзячы на пандэмію каранавіруса і сезоннае зніжэнне попыту на гэту прадукцыю», — сказаў Раман Яніў.

Паводле яго слоў, забяспечыць дадатную дынаміку па выніках 8 месяцаў удалося за кошт змянення графіка правядзення таргоў, а таксама значнага пашырэння кола ўдзельнікаў. «Са студзеня таргі сродкамі аховы раслін праводзяцца штотыдзень, а не па меры паступлення заявак, як у мінулым годзе. Гэта дае магчымасць аператыўна задавольваць попыт з боку сельгасарганізацый і станоўча ўплывае на дынаміку продажаў. Акрамя таго, не спыняецца работа па прыцягненні на біржавую пляцоўку новых удзельнікаў. І калі ў пачатку года ў гандлёвых сесіях удзельнічалі ў сярэднім 5-7 пакупнікоў і 9-11 прадаўцоў, то цяпер на таргі выходзяць да 60 пастаўшчыкоў і каля 40 пакупнікоў. Інакш кажучы, узровень канкурэнцыі даволі высокі», — адзначыў прэс-сакратар.

Пры гэтым для многіх прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу вырашальным фактарам для пераводу закупак на гандлёвую пляцоўку БУТБ стала магчымасць эканоміі абаротных сродкаў. «У час біржавых таргоў цана лота можа знізіцца на 15-20 працэнтаў, а пры суме здзелак каля Br1,5 млн за адну гандлёвую сесію эканомія атрымліваецца істотная. Пазабіржавы рынак такія ўмовы прапанаваць не можа. Таму апошнім часам цікавасць да таргоў сталі ўсё часцей выказваць не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя кампаніі, якія раней па шэрагу прычын не разглядалі біржу як інструмент для закупак», — звярнуў увагу Раман Яніў.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Прэв’ю: profmedia.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.