Аб’ём перавозак па Беларускай чыгунцы за 8 месяцаў у зносінах з Казахстанам вырас на 59 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў 3,4 мільёна тон.
Як паведамляе Мінтранс, асноўную наменклатуру грузаў склалі каменны вугаль, нафта і нафтапрадукты, чорныя металы, збожжа, цукар і іншыя харчовыя тавары, будаўнічыя і лясныя грузы, а таксама папера.
Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб’ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь і развіцці экспартных паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: asstra.by
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.