Вы тут

МЗС: Спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумненне легітымнасць Прэзідэнта не адлюстроўваюць думкі большасці міжнароднай супольнасці


Спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумнеў легітымнасьць кіраўніка дзяржавы ні ў якай меры не адлюстроўваюць думкі пераважнай большасці міжнароднай супольнасці. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў у сувязі з рэакцыяй шэрагу замежных краін на інаўгурацыю Прэзідэнта Беларусі, апублікаванай на сайце ведамства.


«Беларускі народ не мае патрэбы ў «легітымізацыі» сваёй улады з боку самаабвешчаных факультатыўных «легітыматараў». Дадзенае пытанне з’яўляецца надуманым і штучным, — гаворыцца ў заяве. — Спробы асобных краін Захаду паставіць пад сумнеў легітымнасць кіраўніка дзяржавы ні ў якай меры не адлюстроўваюць думкі пераважнай большасці міжнароднай супольнасці».

«Асаблівае здзіўленне выклікаюць паводзіны нашых украінскіх суседзяў, якія ўжо нават не спрабуюць закамуфляваць несамастойнасць у прыняцці сваіх знешнепалітычных рашэнняў і не спыняюць паток заяў нібыта са сваімі «прасунутымі» ацэнкамі чамусьці нашай ўнутрыпалітычнай сітуацыі. Складваецца адчуванне, што менавіта «навучыцца вучыць» пакуль з’яўляецца галоўным вынікам ўкраіна-еўрапейскага супрацоўніцтва. Пры гэтым закліканыя дагадзіць модным трэндам заявы гучаць ад прадстаўніка Урада суседняй дзяржавы, якую Беларусь шчыра і бескарысліва падтрымлівае, заняўшы абсалютна незалежную і самастойную пазіцыю. Хоць, мяркуючы па ўсім, кіраўнік МЗС Украіны і не лічыць гэта важным для сваёй краіны. Але мы працягнем падтрымліваць братэрскі ўкраінскі народ», - дапоўнілі ў МЗС.

«Беларусь ніколі не ўмешвалася і не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў. Чакаем ад нашых замежных партнёраў аналагічнага падыходу. Павага, раўнапраўе, улік інтарэсаў адзін аднаго — вось асноўныя прынцыпы і прыярытэты, якія ляжаць у аснове нармальнага суіснавання дзяржаў у духу добрасуседства і партнёрства у інтарэсах усіх грамадзян. Беларусь ніколі не імкнулася і цяпер не імкнецца да канфрантацыі. Мы — за дыялог. Больш за тое, мы неаднаразова на розных узроўнях падкрэслівалі, што зацікаўлены развіваць узаемавыгаднае канструктыўнае супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі партнёрамі», - адзначылі ў ведамстве.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».