29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

У беларускай лёгкай атлетыкі новы кіраўнік


24 верасня на пазачарговай канферэнцыі грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» старшынёй федэрацыі быў абраны Іван Ціхан. Яго кандыдатуру прапанаваў экс-старшыня Вадзім Дзевятоўскі: «Я хачу прапанаваць на гэту пасаду чалавека, які для мяне як брат — Іван Ціхан. Ён, як ніхто іншы ведае, што такое цяжкасці. На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ён паказаў усім, дзе ракі зімуюць». За кандыдатуру Івана Ціхана прагаласавала 68 дэлегатаў канферэнцыі, 1 — супраць.


Свой заўчасны сыход Вадзім Дзевятоўскі, які ўзначальваў федэрацыю лёгкай атлетыкі з 2014 года, растлумачыў праблемамі са здароўем: «Я жыў праблемамі лёгкай атлетыкі, я ведаў душы нашых спартсменаў. Я кожную хвіліну думаў, што зрабіць яшчэ, каб мы былі лепшымі. І арганізм даў збой, мне неабходна ўзнаўленне. Гэта вымушаная мера, мне не хочацца спыняць наш хуткі тэмп працы. Апошнія гады лёгкая атлетыка гучыць часцей, мы бачым, як растуць вынікі нашых чэмпіёнаў, як развіваецца дзіцячая лёгкая атлетыка. Гэта сігнал для нас усіх, што зроблена вялікая праца і пасеяны зярняткі, якія будуць даваць плады. Я ўпэўнены, што задачы, якія будуць стаяць перад федэрацыяй, будуць выкананы. А я, як толькі вырашу свае праблемы, пастараюся вярнуцца».

Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан — славутыя лёгкаатлеты-малатабойцы. Былы старшыня федэрацыі — чэмпіён свету ў штурханні молата, срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў — 2008, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Новы старшыня Іван Ціхан плануе сумяшчаць кар’еру кіраўніка федэрацыі і спартсмена. Зараз ён рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў у Токіа, якія стануць для яго шостымі. На алімпіядзе 2008 года у Пекіне ён заваяваў бронзу, а ў 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра — серабро.

«Я буду старацца апраўдваць ускладзеныя на мяне абавязкі. Спадзяюся, што гэта зробіць мяне мацнейшым. Я ўпэўнены, што камандай федэрацыі, нашай нацыянальнай камандай, абласнымі аддзяленнямі мы зможам зрабіць многае. Мы павінны быць адзінай сям’ёй, якая вырашае свае праблемы разам. І мы дапаможам Вадзіму Анатольевічу хутчэй усе вырашыць і вярнуцца. Будуць новыя праекты, будуць працягвацца тыя, што ўжо ёсць. Мы будзем імкнуцца знаёміць кожную сям’ю з лёгкай атлетыкай», — адзначыў Іван Ціхан.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.