Вы тут

Першы этап VІІІ Беларуска-расійскага маладзёжнага форуму праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі


Першы этап VІІІ Беларуска-расійскага маладзёжнага форуму праходзіць сёння, 25 верасня, у фармаце відэаканферэнцыі


— Форум праходзіць у рамках праграмы VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Маладзёжны форум зарэкамендаваў сябе як добрая пляцоўка для рэалізацыі патэнцыялу маладога пакалення дзвюх краін. Сёлета БРСМ сумесна з Міністэрствам адукацыі Беларусі і Федэральным агенцтвам па справах моладзі Расіі прынялі рашэнне па правядзенні форуму ў два этапы. Першы з удзелам прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў Беларусі і Расіі стартуе 25 верасня, — паведаміла БелТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.

Ён прайшоў у Нацыянальным прэс-цэнтры ў фармаце відэаканферэнцыі з дапамогай платформы ZOOM. Другі этап запланаваны на снежань.

Форум аб'яднаў 60 чалавек: па 30 ад кожнага боку. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел лідары БРСМ, асацыяцыі грамадскіх аб'яднанняў «Нацыянальны савет маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі», а таксама ганаровыя госці — прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Савета Рэспублікі і Федэральнага агенцтва па справах моладзі.

Падчас работы секцыі «Захаванне гістарычнай памяці» маладыя палітолагі, заканадаўцы, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў паразважалі на актуальныя тэмы «Сучасныя падыходы да зберажэння гістарычнай памяці», «Маладзёжныя грамадскія ініцыятывы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі», «Узаемадзеянне маладзёжных парламенцкіх арганізацый у справе захавання аб'ектыўнай гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», «Фарміраванне патрыятычных каштоўнасцяў моладзі і захаванне пераемнасці пакаленняў. Маладзёжны марафон «75», «Сучасныя тэхналогіі ў рабоце з дзецьмі і падлеткамі Музея Перамогі па захаванні гістарычнай памяці», «Роля грамадскіх арганізацый у фарміраванні нацыянальнай гістарычнай памяці дзяцей і моладзі», «Вопыт валанцёраў Перамогі ў папулярызацыі вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

Таксама прадстаўнікі беларускага боку падзяліліся вопытам рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» і разгледзелі пытанне «Аб рабоце Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі» і рэалізацыі міжнароднага гісторыка-культуралагічнага праекта «Лічбавая зорка».

Дарэчы, беларуска-расійскі маладзёжны форум праводзіцца з 2013 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Нацыянальнага савета маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі.

Прэв’ю: trueconf.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?