Вы тут

ДАІ правядзе масіраваную адпрацоўку аўтадарог Міншчыны


Для гэтага будзе прыцягнута спецпадраздзяленне «Страла», паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама. 


У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў удзельнікамі дарожнага руху, а таксама папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 25 па 27 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць масіраваную адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў дарог Мінскай вобласці: М-1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі, Р-3 Лагойск — Зембін — Глубокое — мяжа Латвіі , Р-6 Барысаў — Вілейка — Ашмяны, Р-6 Барысаў — Беразіно — Бабруйск, Р-23 Мінск — Слуцк-Мікашэвічы. У дадзеных прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення «Страла» Дзяржаўтаінспекцыі МУС.
Як паказвае статыстыка, у перадвыхадныя і выхадныя дні ўзрастае колькасць правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху, а таксама дарожна-транспартных здарэнняў, і ўсяму віной недысцыплінаванасць грамадзян і невыкананне правілаў дарожнага руху. 

Асаблівую ўвагу вартавыя дарог нададуць выкананню хуткасных рэжымаў, правілаў перавозкі пасажыраў (у асаблівасці дзяцей), выяўленню нецвярозых кіроўцаў і асоб, якія не маюць або пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, а таксама спыненню парушэнняў ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і кіроўцамі мотатранспарту.

«Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель з прыкметамі ап’янення, неадкладна паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 102, таксама просім вас рэагаваць на такія факты, як знаходжанне нецвярозых пешаходаў, альбо веласіпедыстаў паблізу або на праезнай часткі. Бо гэта не толькі небяспека для самога пешахода-парушальніка, але і для астатніх удзельнікаў дарожнага руху!»

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: slutsk-gorod.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».