Вы тут

Песню бярыце з сабою. Жураўлі над студнямі


Кастусь Цвірка (нар. у 1934) — знакаміты беларускі паэт. Скончыў філфак БДУ, у розныя гады працаваў у выдавецтве, на радыё, у Міністэрстве сувязі, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, абараніў кандыдацкую дысертацыю, загадваў аддзелам паэзіі часопіса «Полымя». Аўтар кніг «Такія сэрцы ў нас», «Дарункі лесу», «Хат вячысты дар», «Лодка долі тваёй» і іншых. Выдаў кнігі падарожных эсэ «Той курган векавечны», «Лісце забытых алеяў». Аўтар праекта і галоўны рэдактар кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор» — унікальнага культурнага праекта, у рамках якога выйшла ўжо больш за 120 кніг найлепшых твораў беларускай літаратуры на працягу стагоддзяў.


Вершы— Кастусь ЦВІРКА,

музыка— Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. Мы ўсе адтуль, адтуль, —

Дзе зоркі і дзе хмары,

Дзе глей, ды рык рагуль,

Ды залатыя мары.

Прыпеў (2 разы):

Як і калісь, рыпяць

Там жураўлі над студнямі,

Дыму слупы вісяць

Над комінамі ў студзені.

2. У пчолах, у расе,

У вераб'іным граі,

Як і калісь, нясе

Там сонца дзень з-за гаю.

Прыпеў.

3. Усім грамам, вятрам

Зямля мая адкрыта

Як і калісьці там,

Пад небам ходзіць жыта.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?