Вы тут

Звыш 22,8 тысячы шматдзетных сем'яў атрымалі матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы


У Мінскай вобласці звыш 22,8 тысячы шматдзетных сем'яў атрымалі матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы, паведаміла прэс-служба Мінаблвыканкама.

Адзін з відаў падтрымкі — згодна з дзяржпраграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады (падпраграма «Сям'я і дзяцінства») — датычыцца сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Так, ім выплачана аднаразовая матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да школы ў памеры да 30 % бюджэту пражытковага мінімуму. На 14 верасня яе атрымалі 17,3 тысячы сем'яў. Сума фінансавай падтрымкі склала звыш Br2 млн.


Матдапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям выплачвалася і з іншых крыніц: па месцы працы бацькоў, праз аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі, падчас правядзення дабрачынных акцый, за кошт спонсарскіх сродкаў. З 1 ліпеня да цяперашняга часу адрасную дапамогу атрымалі 515 малазабяспечаных сем'яў, якія выхоўваюць 808 школьнікаў. Дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да школы па месцы працы бацькоў аказана больш як 7,7 тысячы малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў, або 13 тысячам школьнікаў.

Усяго розныя віды дапамогі атрымала больш за 22,8 тысячы шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца 45,9 тысячы школьнікаў, і больш за 5 тысяч малазабяспечаных сем'яў — 6608 школьнікаў. Сумы выплат склалі Br2,8 млн і Br638 тыс. адпаведна.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: nevadm.ru

Загаловак у газеце: Рэальная падтрымка

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.