Вы тут

У аграгарадку Барсукі прайшло свята «Клёвае месца»


Свята правялі ў аграгарадку Барсукі Докшыцкага раёна, што на Віцебшчыне.

Як растлумачыла карэспандэнту «Звязды» кіраўнік Барсукоўскага сельскага Дома культуры Алена Скумс, гэта мерапрыемства — адзін з брэндаў раёна. У кожнай аналагічнай установы ёсць «аўтарскі праект». А ў гэтым населеным пункце, які прыкладна за пяць кіламетраў ад райцэнтра, вырашылі назваць яго «Клёвае месца», бо мясцовае возера славіцца добрымі ўловамі.


Але такое свята — не спаборніцтва для рыбакоў з канцэртнай часткай «на закуску», а, можна сказаць, цэлы міні-фестываль. Яго правялі ўпершыню больш за пяць гадоў таму. І адразу феерычны фэст палюбіўся месцічам і гасцям, якія спецыяльна прыязджаюць па прыемныя эмоцыі ў глыбінку.

На мерапрыемстве было шмат цікавага. І яно традыцыйна спадабалася людзям розных узростаў. У прыватнасці, арганізавалі конкурсы дзіцячых калысак, аформленых у «водным стылі», рыбных страў, вызначэння, з якой рыбы зроблена юшка... Пераможцы атрымалі прызы.

Запомніцца надоўга і шыкоўная канцэртная праграма з удзелам самадзейных калектываў, а таксама пантаміма.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота дадзена арганізатарамі мерапрыемства

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.