Вы тут

У Італіі скралі посуд з крывёй папы рымскага Яна Паўла II


З сабора італьянскага горада Спалета знік посуд з кроплямі крыві папы рымскага Яна Паўла II, паведамляе mir24.tv.


Рэліквія ўяўляе сабой залаты крыж з бурбалкай унутры. 24 верасня яе не змаглі знайсці на звыклым месцы. Адразу пасля гэтага былі выкліканыя карабінеры.

Арцыбіскуп монсіньёр Рэната Бакарда ўжо выступіў з прамовай, у якой заклікаў злачынцаў вярнуць каштоўны прадмет. «Гэта сур'ёзны ўчынак, які шкодзіць пачуццям набожнасці многіх людзей», - адзначыў царкоўны іерарх. Ён выказаў спадзяванне, што крадзеж быў учынены не з мэтай патрабаванні выкупу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».