Вы тут

Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра перанеслі з-за каранавіруса


Традыцыйны карнавал у Рыа-дэ-Жанейра перанеслі з-за каранавіруса. Першапачаткова яго павінны былі правесці ў лютым 2021, аднак новыя даты мерапрыемства не ўстаноўлены. Такое рашэнне прыняла незалежная ліга школ самбы Рыа-дэ-Жанейра (Liesa), піша lenta.ru са спасылкай на газету Globo.


Кіраўнік аб’яднання Жоржы Кастанэйру падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра адмену мерапрыемства, а пра яго перанос. «Мы чакаем інфармацыі аб тым, калі ў нас будзе вакцына і калі будзе праведзена імунізацыя», — сказаў Кастанэйру.

Ён адзначыў, што, па некаторых дадзеных, спрыяльныя для правядзення карнавала ўмовы могуць наступіць толькі ў красавіку. Акрамя таго, ужо ў ліпені стала вядома аб пераносе карнавала ў Сан-Паўлу на нявызначаны тэрмін.

Прэв’ю: incomartour.com.ua

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.