Вы тут

Андрэй Савіных: Заява Сейма Літвы супярэчыць здароваму сэнсу


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных выказаўся наконт прынятай 22 верасня рэзалюцыяй Сейма Літвы «Аб пагрозе ядзернай бяспецы Еўропы ў сувязі з падзеямі ў Беларусі», якая змяшчае заклік нашым уладам неадкладна спыніць падрыхтоўку да эксплуатацыі БелАЭС.


«Заява Сейма Літвы ад 22 верасня супярэчыць здароваму сэнсу. Коснае непрыняцце аб’ектыўнай рэальнасці становіцца сур’ёзным бар’ерам для развіцця літоўскай палітычнай культуры, — перадае словы дэпутата прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. — Мы ясна бачым, як яно дэвальвуе важкасць меркаванняў літоўскага парламента з-за пагарды да асноў цывілізаваных міждзяржаўных адносін».

Андрэй Савіных сцвярджае, што Беларуская АЭС будзе самай надзейнай і бяспечнай станцыяй у свеце і прыводзіць доказы. Праект будаўніцтва атамнай станцыі быў рэалізаваны ў адпаведнасці са стандартамі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, былі праведзены стрэс-тэсты пад наглядам ЕС, якія распрацаваны для членаў Еўрасаюза. Усе эксперты, якія ўдзельнічалі ў шматлікіх праверках станцыі, неаднаразова пацвярджалі яе бяспеку.

«Энергаблокі Беларускай АЭС адносяцца да найноўшага пакалення 3+, дзе выкарыстаны самыя перадавыя дасягненні і распрацоўкі. Яны цалкам адпавядаюць узмоцненым міжнародным нормам і рэкамендацыям па бяспецы МАГАТЭ. Нароўні з традыцыйна ўжыванымі сістэмамі бяспекі тут выкарыстоўваецца цэлы комплекс дадатковых сістэм», — кажа парламентарый.

Па яго словах, запуск Беларускай АЭС таксама дасць магчымасць знізіць выкіды парніковых газаў больш чым на 7 мільёнаў тон у год.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».