Вы тут

Кім Чэн Ын прынёс прабачэнні за смерць паўднёвакарэйскага чыноўніка


Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выбачыўся ў сувязі з гібеллю паўднёвакарэйскага чыноўніка, паведамляе канцылярыя прэзідэнта Паўднёвай Карэі, піша BBC.


Паводле паведамлення канцылярыі, Кім Чэн Ын сказаў свайму паўднёвакарэйскаму калегу Мун Чжэ Іну, што тое, што здарылася, не павінна было адбыцца.

Напярэдадні Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла са спасылкай на дадзеныя разведкі, што ваенныя КНДР забілі паўднёвакарэйскага чыноўніка. Па словах Сеула, супрацоўнік дэпартамента рыбалоўства знік з патрульнага катара і пазней быў знойдзены ў паўночнакарэйскіх водах.

Па версіі Мінабароны Паўднёвай Карэі, паўночнакарэйцы яго застрэлілі, пасля чаго аблілі цела гаручым і падпалілі.

З пачатку пандэміі каранавіруса КНДР зрабіла больш жорсткай ахову межаў і, паводле некаторых паведамленняў, увяла палітыку стрэльбы на паразу, каб не дапусціць пранікнення COVID-19 у краіну.

Паўднёвая Карэя назвала тое, што адбылося, актам абуральнай жорсткасці і запатрабавала ад КНДР тлумачэнняў, а таксама пакарання выканаўцаў.

Кім Чэн Ын растлумачыў, што паўночнакарэйскія вайскоўцы не спальвалі цела забітага, а падпалілі толькі «плывучы матэрыял», на якім знаходзіўся загінулы, паведаміў кіраўнік паўднёвакарэйскай разведкі.

Прэв'ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.