Вы тут

Сістэма даных аб тых, хто ўдастоены дзяржузнагарод, будзе ўдасканалена


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў указ нумар 351 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «Узнагароды», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэматызацыі даных аб грамадзянах, удастоеных дзяржаўных узнагарод. Яго прыняцце дасць магчымасць захоўваць адзіныя прынцыпы апрацоўкі і ўліку такой інфармацыі.

У адпаведнасці з указам з 1 студзеня 2021 года інфармацыйнае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і арганізацый па пытаннях уліку грамадзян, удастоеных дзяржузнагарод, будзе ажыццяўляцца ў электроннай форме з выкарыстаннем АІС «Узнагароды». Яна дзейнічае з 1997 года і змяшчае звесткі пра больш як 81 тыс. узнагароджаных.

Для забеспячэння эфектыўнага электроннага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў прадугледжваецца мадэрнізацыя АІС «Узнагароды» і яе інтэграцыя ў агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

Гэтыя меры дадуць магчымасць аптымізаваць працоўныя і часавыя затраты дзяржаўных органаў пры ўліку асоб, удастоеных дзяржузнагарод, і паслядоўна пераводзіць міжведамаснае ўзаемадзеянне ў сістэме ўліку такіх грамадзян у лічбавы фармат у рамках праводзімай дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфарматызацыі.

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі будзе ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў па выкарыстанні АІС «Узнагароды», вызначаць напрамкі яе далейшага развіцця.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.