29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

В'етнам перадаў ЗША астанкі амерыканскіх салдат, якія загінулі ў час вайны


Ханой перадаў амерыканскаму боку астанкі загінулых у час вайны ў В’етнаме вайскоўцаў ЗША. Цырымонія прайшла 24 верасня ў Вайсковых судова-медыцынскім інстытуце, паведаміла газета Nhandan.


Сёлетняя цырымонія стала ўжо 154-ай па ліку цырымоніяй перадачы астанкаў зніклых без вестак амерыканскіх вайскоўцаў з 1973 года, калі вайсковы кантынгент ЗША быў выведзены з тэрыторыі В’етнама. Астанкі салдат былі знойдзены падчас 140-й сумеснай пошукавай экспедыцыі, якая праходзіла ў апошнія месяцы ў в’етнамскіх джунглях.

В’етнамскія судова-медыцынскія эксперты правялі супольную экспертызу выяўленых фрагментаў чалавечых костак і прыйшлі да высновы аб тым, што яны належаць амерыканскім вайскоўцам з ліку тых, хто лічыцца прапаўшымі без вестак у час вайны. Канчаткова гэта пацвердзяць у спецыяльнай лабараторыі ўзброеных сіл ЗША на Гаваях, якая займаецца ідэнтыфікацыяй астанкаў салдат, якія загінулі ў ваенных канфліктах.

Выступаючы на ​​цырымоніі, пасол ЗША ў Ханоі Даніэль Крытэнбрынк высока ацаніў эфектыўнае супрацоўніцтва з урадам і народам В’етнама ў пошуку амерыканскіх вайскоўцаў, якія зніклі без вестак у час вайны. «Мы ўдзячныя В’етнаму за партнёрства ў гэтай высакароднай справе», — сказаў дыпламат. Ён адзначыў, што пошукі астанкаў амерыканскіх вайскоўцаў, якія лічацца зніклымі без вестак пасля в’етнамскай вайны, таксама як і ліквідацыя яе наступстваў у самім В’етнаме з’яўляюцца важнымі напрамкамі гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін.

Згодна з афіцыйнай фармулёўкай Вашынгтона, вяртанне на радзіму парэшткаў загінулых і прапаўшых без вестак салдат з’яўляецца для ЗША «адным з нацыянальных прыярытэтаў». Прапаўшымі без вестак у час вайны ў Індакітаі на момант яе заканчэння лічыліся больш за 2 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб. З іх звыш 1,9 тыс. не вярнуліся з В’етнама, каля 500 з Лаоса, а 90 салдат зніклі на тэрыторыі Камбоджы.

Узаемадзеянне В’етнама і ЗША ў пошуку астанкаў і ўсталяванні імёнаў зніклых на вайне салдат пачалося адразу ж пасля завяршэння амерыканскай ваеннай кампаніі ў Індакітаі ў 1975 годзе і вялося па лініі няўрадавых арганізацый. У значнай ступені яно актывізавалася пасля таго, як у 1988 году ў В’етнаме запрацаваў рэгіянальны офіс агенцтва па ўліку ваеннапалонных і загінулых падчас ваенных дзеянняў пры Міністэрстве абароны ЗША.

За гады сумесных пошукавых работ в’етнамска-амерыканскіх экспедыцый, Злучаныя Штаты вярнулі на радзіму і паспяхова ідэнтыфікавалі астанкі 727 вайскоўцаў. У выніку пошукавых работ у Лаосе і Камбоджы ЗША змаглі выявіць рэшткі 200 сваіх вайскоўцаў на лаоскай тэрыторыі і каля 30 — на камбоджыйскай. Па словах удзельнікаў экспедыцый, пошукі будуць працягвацца да таго часу, пакуль не будзе знойдзены і перададзены зямлі апошні загінулы на вайне ў Індакітаі салдат.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.