Вы тут

Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з паловы плошчаў


Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з 12,6 тыс. га, што складае 50,1 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Паводле даных на 25 верасня, накапана 374,7 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 298 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны з 14,5 тыс. га (17,6 працэнта ўборачнай плошчы), сабрана 652 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 449,4 тыс. га. Цукрыстасць буракоў складае 15,58 працэнта. Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 3,08 тыс. га (51,4 працэнта да плана), сабралі 52,4 тыс. т пры ўраджайнасці 330,3 ц/га.

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 454,6 тыс. га, што складае 37,2 працэнта запланаванай плошчы. На сілас і зялёны корм убрана 447,9 тыс. га (45,9 працэнта плана), сабрана 10,718 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 239,3 ц/га. Уборка кукурузы на зерне толькі пачынаецца: работы праведзены на 6,7 тыс. га (2,74 працэнта плана), намалочана 37,4 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,085 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,8 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,6 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, Гродзенскай — больш за 1,5 млн т, Брэсцкай — больш за 1,3 млн т, Магілёўскай — больш як 1,1 млн т, Віцебскай — звыш 1 млн т, Гомельскай — больш за 900 тыс. т.

Пераварочванне стужак лёну праведзена на 35,4 тыс. га (74,3 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 32,6 тыс. га (68,6 працэнта ад плана), нарыхтавана 102,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 838 тыс. т сена (83 працэнты ад плана), 13,253 млн т сенажу (105,2 працэнта) і 9,355 млн т сіласу (48,8 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтаваны 71 працэнт ад плана.

Прэв’ю: agroportal.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?