Вы тут

Натарыяльны архіў Гродзеншчыны пераехаў у новы будынак


Больш як 30 тысяч натарыяльных дакументаў з 1948-га па 2013 гг. цяпер будуць захоўвацца на мабільных стэлажах, якія абаронены ад пылу, святла, вільгаці і іншага ўздзеяння, якое супрацьпаказана паперам. У новым памяшканні створана спецыяльная сістэма вентыляцыі і падтрымання пэўнай тэмпературы. А фонды архіву абласной натарыяльнай акругі пастаянна папаўняюцца за кошт перадачы дакументаў з пасялковых і сельскіх выканкамаў Гродзенскай вобласці.


У сучасны будынак разам з архівам пераехала Гродзенская абласная натарыяльная палата і натарыяльная кантора № 2 Ленінскага раёна абласнога цэнтра. Падчас урачыстага адкрыцця Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі Беларусі, выказаў меркаванне, што камфартабельнае і тэхнічна абсталяванае памяшканне створыць неабходныя ўмовы не толькі для прадуктыўнай работы, але і забяспечыць даступнасць паслуг для насельніцтва.

— Адна з важнейшых функцый натарыята — захаванне і ўлік натарыяльных дакументаў, якія перададзены ў натарыяльны архіў. А гэта немагчыма без памяшкання, абсталяванага найноўшымі сістэмамі, якія забяспечваюць ахову і пажарную бяспеку. Адкрыццё новага будынку — гэта стварэнне ўмоў для своечасовага і паўнавартаснага вырашэння задач, якія стаяць перад натарыятам.

Дзейнасць беларускай натарыяльнай палаты і яе тэрытарыяльных палат скіравана на падтрыманне прэстыжу і аўтарытэту натарыяту. Гэтаму садзейнічае паспяховая рэалізацыя ўскладзеных на органы натарыяльнага самакіравання функцый па забеспячэнні даступнасці і якасці натарыяльнага абслугоўвання, адзінства правапрымяняльнай практыкі ў натарыяльнай дзейнасці, павышэння кваліфікацыі натарыусаў.

— Ужо шэсць гадоў беларускі натарыят працуе на ўмовах самакіравання і самафінансавання, а паўнамоцтвы натарыусаў паступова пашыраюцца. Працягваецца работа па актыўным ўкараненні інфармацыйных тэхналогій і пашырэнні пераліку бясспрэчных патрабаванняў, якія могуць быць задаволены на падставе выканаўчага надпісу натарыуса, — дадаў міністр.

Ён спадзяецца, што памяшканне Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты стане не толькі месцам правядзення рэгіянальных мерапрыемстваў, але і пляцоўкай для правядзення агульнарэспубліканскіх і міжнародных сустрэч.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: Мінюст

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.