Вы тут

Першы летапiс герояў крэпасцi над Бугам стварыў пiсьменнiк Сяргей Смiрноў


Легендарная Брэсцкая крэпасць-герой стала ўвасабленнем стойкасцi i мужнасцi савецкiх воiнаў, iх адданасцi Айчыне. Неўмiручы подзвiг абаронцаў крэпасцi першым праславiў вядомы пiсьменнiк-франтавiк, лаўрэат Ленiнскай прэмii, выдатны грамадскi дзеяч Сяргей Сяргеевiч Смiрноў, з дня нараджэння якога прайшло ўжо 105 гадоў. Яго кнiга «Брэсцкая крэпасць» была i застаецца папулярным творам пра вайну, пра доблесных абаронцаў Радзiмы.


Нарадзiўся Сяргей Смiрноў у Петраградзе ў сям'i iнжынера ў суровы час Першай сусветнай вайны. Працоўны шлях пачаў электраманцёрам на Харкаўскiм электрамеханiчным заводзе. У 1932—1937 гадах вучыўся ў Маскоўскiм энергетычным iнстытуце. Пачаў друкавацца ў 1934 годзе як журналiст, з 1937-га — супрацоўнiк газеты «Гудок». З пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны працаваў на абаронным заводзе. У 1942-м пайшоў добраахвотнiкам у знiшчальны батальён, потым скончыў школу снайпераў у Падмаскоўi, вучылiшча зенiтнай артылерыi ва Уфе, са студзеня 1943-га камандаваў узводам у 23-й зенiтна-артылерыйскай дывiзii. Лейтэнантам ваяваў на Дняпры, удзельнiчаў у Корсунь-Шаўчэнкаўскай бiтве, нямала прайшоў па франтавых дарогах у Венгрыi. За ўзорнае выкананне баявых заданняў i праяўленыя пры гэтым мужнасць i гераiзм спецыяльны карэспандэнт рэдакцыi газеты «Мужество» 27-й армii Сяргей Смiрноў быў узнагароджаны двума ордэнамi Чырвонай Зоркi.

У пасляваенны час скончыў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага, працаваў рэдактарам «Ваенвыдата», у 1950 годзе быў звольнены з Узброеных Сiл СССР у званнi падпалкоўнiка. У 60—70-х гадах мiнулага стагоддзя — намеснiк галоўнага рэдактара часопiса «Новый мир», галоўны рэдактар «Литературной газеты», сакратар Маскоўскага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў РСФСР, член праўлення Саюза пiсьменнiкаў СССР, член рэдкалегii часопiса «Смена». Тэме вайны прысвечаны яго кнiгi «На палях Венгрыi», «Сталiнград на Дняпры», «У пошуках герояў Брэсцкай крэпасцi», «Былi Вялiкай вайны», «Сям'я», а таксама шэраг п'ес i кiнасцэнарыяў. Агульнапрызнана, што пiсьменнiк i журналiст Сяргей Смiрноў фактычна адкрыў свету подзвiг абаронцаў Брэсцкай крэпасцi.

«У 1954 годзе, — успамiнаў Сяргей Смiрноў, — я зацiкавiўся тады яшчэ смутнай легендай аб гераiчнай абароне Брэсцкай крэпасцi i пачаў шукаць удзельнiкаў i вiдавочцаў гэтых падзей. Праз два гады я расказаў аб гэтай абароне i аб абаронцах Брэста ў серыi радыёперадач «У пошуках герояў Брэсцкай крэпасцi», якiя атрымалi шырокi водгук у народзе. Паток лiстоў, якiя даслалi мне пасля гэтых перадач, налiчваў спачатку дзясяткi, а потым сотнi тысяч...» Амаль не раздумваючы, Смiрноў узяўся за напiсанне кнiгi пра подзвiг Брэсцкай крэпасцi. Потым ён напiша: «Павiнен сказаць, што тэма Брэсцкай крэпасцi неяк адразу захапiла мяне. У ёй адчувалася прысутнасць вялiкай i неразгаданай таямнiцы, адкрывалася велiзарнае поле для пошукаў, для нялёгкай, але займальнай даследчай работы. Адчувалася, што гэта тэма наскрозь прасякнута высокiм чалавечым гераiзмам, што ў ёй неяк асаблiва ярка выявiўся гераiчны дух нашага народа, нашай армii».

Галоўная заслуга пiсьменнiка ў тым, што ён у пачатку 50-х гадоў прошлага стагоддзя самым першым у нашай краiне пачаў пошук невядомых герояў. Мiльёны людзей слухалi па радыё яго «Аповеды пра невядомых герояў», «У пошуках герояў Брэста», а ў 1960-я глядзелi па тэлевiзары яго тэлеальманах «Подзвiг». У многiх савецкiх сем'ях былi знiклыя без вестак. Выступленнi Смiрнова ў друку, на радыё i тэлебачаннi ўнеслi вялiкi ўклад у пошук знiклых у гады вайны i яе невядомых герояў. Гэтыя хвалюючыя перадачы слухала без перабольшання ўся краiна. Больш за трыста ўдзельнiкаў абароны ўдалося адшукаць пiсьменнiку.

Ён звыш дзесяцi гадоў збiраў iнфармацыю пра лёс удзельнiкаў i пра ход падзей лета 1941 года ў цытадэлi. Дзякуючы дакументам, падрыхтаваным пiсьменнiкам, каля 70 абаронцаў Брэсцкай крэпасцi атрымалi дзяржаўныя ўзнагароды. У сярэдзiне шасцiдзясятых гадоў гiсторыю абароны Брэсцкай крэпасцi i яе герояў Сяргей Смiрноў расказаў у дакументальнай кнiзе «Брэсцкая крэпасць». У ёй вельмi падрабязна ўзноўлены ўвесь ход абарончых баёў у крэпасцi, прасочаны лёсы герояў гэтай абароны, як загiнулых, так i тых, хто застаўся жывы. Папярэднiчае кнiзе адкрыты лiст героям Брэсцкай крэпасцi, у якiм аўтар пiша: «Я быў удзельнiкам вайны i нямала бачыў у тыя памятныя гады. Але менавiта подзвiг абаронцаў Брэсцкай крэпасцi нiбы новым святлом асвяцiў усё ўбачанае, раскрыў мне сiлу i шырыню душы нашага чалавека, прымусiў з асаблiвай вастрынёй перажыць шчасце i гонар усведамлення прыналежнасцi да вялiкага, высакароднага i самаахвярнага народа, здольнага тварыць нават немагчымае». Шматгадовая пошукавая работа падштурхнула Смiрнова да iдэi стварэння Музея абароны Брэсцкай крэпасцi, якi быў адкрыты 8 лiстапада 1956-га. Сюды ён перадаў больш за паўсотню папак з лiстамi, сшыткi i нататнiкi з запiсамi гутарак з удзельнiкамi тых баёў, сотнi фатаграфiй.

Самае прамое дачыненне да стварэння музея мае Пётр Машэраў, якi ў той час быў першым сакратаром Брэсцкага абкама партыi. Ён пасябраваў з пiсьменнiкам Смiрновым, аказваў неабходную дапамогу, вёў з iм доўгiя даверлiвыя размовы пра вайну, пра планы на будучыню. У 1964 годзе кнiга «Брэсцкая крэпасць», якая толькi што выйшла з друку ў Маскве, была падорана аўтарам Машэраву з надпiсам: «Дарагому Пятру Мiронавiчу i яго слаўнай сям'i з маёй любоўю i моцным сяброўствам. Вы так шмат зрабiлi, каб гэтая кнiга была напiсана. Дзякуй! Ваш Смiрноў».

Да 20-годдзя Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне з'явiлася перадача «Подзвiг» — новы альманах Цэнтральнага тэлебачання. Перадачы прысвячалiся памятным падзеям вайны, асобным родам войскаў, былым франтавiкам i партызанам, «чырвоным следапытам», якiя iдуць у паходы па дарогах вайны, гарадах-героях. Першым вядучым альманаха быў пiсьменнiк Сяргей Смiрноў. З сярэдзiны 1960-х i на працягу некалькiх гадоў ён быў вядучым радыё- i тэлеперадачы «Аповеды пра гераiзм».

25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», на якiм прысутнiчалi больш за 600 ветэранаў. Сярод ганаровых гасцей быў i Сяргей Смiрноў. У сваiм прывiтальным слове ён сказаў: «Велiчны мемарыял сiмвалiзуе сiлу вашага духу, подзвiг усяго легендарнага гарнiзона. Подзвiг, якi вы здзейснiлi тут, назаўжды застанецца ў памяцi нашага народа, таму што гэта крэпасць, гэта зямля, палiтая вашай крывёю, сталi месцам, куды прыязджае цяперашняя моладзь — пакланiцца славе герояў, вучыцца ў iх мужнасцi, уменню абараняць сваю сацыялiстычную Радзiму...»

У народзе жыве памяць пра пiсьменнiка-франтавiка: у гонар Смiрнова названа вулiца ў Брэсце, у Музеi Брэсцкай крэпасцi пiсьменнiку прысвечана асобная экспазiцыя, на доме, у якiм ён жыў у Маскве, устаноўлена памятная дошка. Пiсьменнiк-патрыёт узнагароджаны ордэнам Ленiна, двума ордэнамi Чырвонай Зоркi, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлiкiмi медалямi СССР. Памёр Сяргей Сяргеевiч у 1976 годзе ў Маскве, пахаваны на Новадзявочых могiлках. На помнiку пiсьменнiк намаляваны на фоне Холмскiх варот, праглядваюцца твары абаронцаў крэпасцi.

Сапраўдным нерукатворным помнiкам пiсьменнiку i яго пошукавай дзейнасцi стаў сумесны расiйска-беларускi фiльм «Брэсцкая крэпасць», выпушчаны да 65-годдзя Вялiкай Перамогi. Прэм'ера кiнастужкi адбылася 22 чэрвеня 2010 года ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» каля Цярэспальскiх варот, а таксама на Мiнскiм Мiжнародным кiнафестывалi «Лiстапад».

Мiкалай Шаўчэнка, член Беларускага саюза журналiстаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.