Вы тут

Спартсмен Ігнат Галавацюк: Праз iнтэрв'ю газеце мы можам раскрыць свой спорт


Iгнат Галавацюк — чэмпiён свету сярод студэнтаў, чэмпiён свету сярод юнiёраў, чэмпiён Беларусi, неаднаразовы прызёр этапаў Кубка свету па канькабежным спорце. Найлепшы канькабежац краiны.


— Мне, як маладому спартсмену, падабаецца, што «Звязда» не абыходзiць увагай маiх калег i моладзь. На старонках газеты можна завочна пазнаёмiцца з цiкавымi людзьмi i адкрыць для сябе штосьцi новае. Мы, спартсмены, стараемся паказваць добры вынiк не дзеля таго, каб пра нас напiсалi ў газетах, але заўсёды прыемна, калi цiкавяцца тваёй дзейнасцю. Праз iнтэрв'ю ў такой адметнай газеце, як «Звязда», мы можам раскрыць свой спорт, паказаць, якое цяжкае, але незвычайна рознабаковае спартыўнае жыццё. Так мы папулярызуем свой спорт, у маiм выпадку — канькабежны, i здаровы спосаб жыцця. Вельмi спадзяюся, што хоць адзiн чытач «Звязды» ўзяў прыклад са спартсменаў i пачаў весцi здаровы спосаб жыцця. Тады наша супрацоўнiцтва з журналiстамi можна лiчыць удалым.

Я хацеў бы параiць усiм чытаць «Звязду» хоць бы дзеля прыгожай беларускай мовы. Мы не заўсёды карыстаемся ёй у паўсядзённым жыццi, але забываць яе нельга. Я хачу пажадаць газеце больш нестандартных i актуальных тэм для матэрыялаў, такiх жа цiкавых герояў, як спартсмены, i адданых чытачоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».