29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю камсамола Беларусi, прайшоў у Мiнску


Святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю камсамола Беларусi, прайшоў у Мiнску. На сустрэчу сабралiся кiраўнiкi дзяржаўных органаў, ветэраны камсамольскага руху (якiя, дарэчы, прыехалi з розных куткоў краiны) i iх пераемнiкi — актывiсты Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, а таксама шматлiкiя iншыя ахвотныя. На ўрачыстым вечары ў Доме афiцэраў для многiх з'явiлася магчымасць убачыць сваiх старых сяброў, успомнiць цёплыя моманты студатрадаўскага жыцця.


Старт мерапрыемству даў намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэй КУНЦЭВIЧ. Вiтаючы гасцей, ён падкрэслiў, што Ленiнскi камунiстычны саюз моладзi адыграў у гiсторыi нашай дзяржавы вельмi важную ролю.

— Менавiта маладая энергiя, энтузiязм i гарачае жаданне рухаць сваю краiну наперад дазвалялi камсамольцам савецкага часу брацца за рэалiзацыю самых амбiцыйных i складаных праектаў: ад асваення цалiнных зямель да будаўнiцтва прамысловых гiгантаў i магiстраляў. I па вялiкiм рахунку сёння, нават калi прайшло ўжо столькi гадоў, асновай эканамiчнага патэнцыялу многiх дзяржаў на постсавецкай прасторы з'яўляецца спадчына ўдарных камсамольскiх будоўляў. Беларусь — не выключэнне. Але галоўнае тое, што камсамол аб'ядноўваў i зараджаў шчырым гонарам за сваю Бацькаўшчыну,
сапраўдным патрыятызмам i верай у свой народ.

Андрэй Кунцэвiч працытаваў словы з вядомай камсамольскай песнi «Была бы страна — и нету других забот», якiя актуальныя i сёння.

— Зараз беларусаў упарта спрабуюць сутыкнуць iлбамi, пераканаць у тым, што ў нас не тая ўлада, не той сцяг, не той саюз моладзi. Мы выдатна ведаем, чым заканчваецца такая рыторыка — разбурэннем духоўных i светапоглядных асноў грамадства, а за iм — i дзяржавы. Таму абараняючы нашы каштоўнасцi i сiмвалы, гiсторыю i традыцыi, мы захоўваем нашу краiну, нашу любiмую Беларусь, у якой, як мы маглi пераканацца, моцны Прэзiдэнт, мудры народ, выдатная моладзь, а значыць, ёсць i будучыня.

Святочны вечар быў падзелены на некалькi тэматычных блокаў: «Камсамольскiя сэрцы», «Вернасць», «Слава», «Любоў», «Сяброўства» i «Маладосць». Прысутныя ўспамiналi гiсторыю развiцця камсамольскага руху, спявалi i танцавалi... Ветэраны, размаўляючы памiж сабой i з малодшым пакаленнем, адзначылi, што апошнiя сталi для iх годнай зменай.

— Сучасная моладзь, хоць i не сто працэнтаў, але падтрымлiвае нашы традыцыi, — падзялiўся ветэран камсамольскага i студатрадаўскага руху Аляксандр СТАСЕНЯ. — Яны прымаюць удзел у рабоце студэнцкiх атрадаў, працуюць у сельскай гаспадарцы. Нават адзначылiся на будоўлi Беларускай атамнай станцыi. Гэта заслугоўвае павагi.

Падчас сустрэчы з найбольш актыўным прадстаўнiком пераемнiка камсамола — Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi — Андрэй Кунцэвiч уручыў ганаровыя граматы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. А пасля для ўсiх гасцей у выкананнi салiстаў Нацыянальнага акадэмiчнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга прагучалi вядомыя некалькiм пакаленням песнi.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота дадзена Беларускiм рэспублiканскiм саюзам моладзi

Загаловак у газеце: Дыялог пакаленняў: аб традыцыях i будучынi

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.