29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Спецыялiсты - аб падатковых i iншых iльготах для сем'яў з дзецьмi


Для шматдзетных сем'яў у краiне прадугледжаны розныя вiды падтрымкi. Адна з iх — падатковыя льготы. Яны датычацца i стандартных падатковых вылiкаў па падаходным падатку з фiзiчных асоб — той сумы, якая не абкладаецца такiм падаткам у складзе зарплаты. Аб гэтым расказаў начальнiк галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Андрэй КАВАЛЕЎСКI.


— Стандартны падатковы вылiк для сем'яў з адным дзiцем робiцца ў памеры 34 рублi, з двума i больш — 65 рублёў на кожнага. Напрыклад, супрацоўнiк атрымлiвае тысячу беларускiх рублёў. З улiкам таго, што ў яго ёсць дзецi, падаткам абкладаецца не ўся сума заработнай платы, а заработная плата за вылiкам гэтай iльготы — а гэта практычна 200 рублёў. Стандартны падатковы вылiк штогод iндэксуецца. Таксама шматдзетным сем'ям даюцца самыя вялiкiя льготы па зямельным падатку i падатку на нерухомасць. Усё тое, што iм належыць (будынкi, збудаваннi, кватэры, гаражы, зямельныя ўчасткi), цалкам вызваляецца ад такой выплаты. Выключэнне складаюць толькi тыя выпадкi, калi гэтыя капiтальныя будынкi або зямельныя ўчасткi прызначаны цi выкарыстоўваюцца для прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Да канца года запланавана накiраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў 15 тысяч шматдзетных сем'яў. На сёння гэта заданне выканана на 75 працэнтаў, расказала начальнiк аддзела рэгулявання жыллёвай палiтыкi ўпраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Iна ПIНКОЎСКАЯ.

— Iх дзяржаўная падтрымка ажыццяўляецца ў пазачарговым парадку, акрамя таго, такiя сем'i накiроўваюць на будаўнiцтва жылля на працягу года з даты прыняцця на ўлiк тых, хто мае патрэбу. У сельскiх населеных пунктах, малых гарадах пытанне забеспячэння шматдзетных сем'яў жыллём на працягу года фактычна вырашана. Думаю, у вялiкiх гарадах мы таксама ў найблiжэйшы час выйдзем на гадавы тэрмiн. Шматдзетная сям'я можа атрымаць або льготны крэдыт па указе Прэзiдэнта № 13, або субсiдыi па Указе Прэзiдэнта № 240. Калi гаварыць аб будаўнiцтве жылля па першым указе, льготны крэдыт такой сям'i будзе прапанаваны на 40 гадоў пад адзін працэнт гадавых. Памер крэдыту вылiчваецца зыходзячы з 20 квадратных метраў на чалавека i з нарматыву кошту квадратнага метра ў 817 рублёў. Калi шматдзетная сям'я, напрыклад, будуе аднакватэрны дом у сельскай мясцовасцi, то памер дзяржаўнай падтрымкi там значна большы. Калi ў сям'i выхоўваецца чатыры непаўналетнiя дзiцяцi, па крэдыце на жыллё бацькi не будуць аплачваць нi працэнты, нi суму асноўнага доўгу, за iх гэта будзе пагашаць дзяржава.

Таксама на сёння важнай з'яўляецца магчымасць датэрмiновага выкарыстання сямейнага капiталу на паляпшэнне жыллёвых умоў, адзначыла Iна Пiнкоўская. У выпадку, калi кошт жылога памяшкання меншы, чым памер дзяржпадтрымкi, сям'я можа гэтую суму пагасiць за кошт сямейнага капiталу.

Кансультант аддзела народанасельнiцтва, гендарнай i сямейнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi Святлана БЕЛАШ расказала, што ў краiне зараз пражывае каля 110 тысяч шматдзетных сем'яў, дзе выхоўваецца больш за 360 тысяч дзяцей. На такiя сем'i прадугледжана 11 вiдаў выплат.

— Сёння iх атрымлiваюць бацькi кожнага чацвёртага дзiцяцi. Калi ў сям'i з'яўляецца двойня або тройня, для iх ёсць дадатковая дзяржпадтрымка. Гэта i аднаразовая выплата пры нараджэннi на набыццё дзiцячых i iншых рэчаў першай неабходнасцi, — па 513 рублёў на кожнае дзiця. У першым паўгоддзi бягучага года такiя выплаты атрымалi 406 сямей. Таксама дапамога можа быць не толькi фiнансавай. Напрыклад, актуальная паслуга нянi на бязвыплатнай аснове: да 20 гадзiн у тыдзень па доглядзе за двойняй i да 40 гадзiн — за тройняй. Сёлета такой паслугай скарысталiся 1600 сем'яў, якiя выхоўваюць двайнят i 33 сям'i з трайнятамi. У сiстэме адраснай сацыяльнай дапамогi для сем'яў з двайнятамi i трайнятамi прадугледжана бясплатнае забеспячэнне прадуктамi харчавання для дзяцей да двух гадоў без улiку даходаў сям'i. У сярэднiм такi набор абыходзiцца ў 110 рублёў у месяц. Яшчэ ёсць магчымасць датэрмiнова выкарыстоўваць сямейны капiтал на платныя медыцынскiя паслугi, адукацыю i iншае. Дарэчы, шматдзетнымi сем'ямi за перыяд з 2015 года адкрыта больш за 78 тысяч дэпазiтных рахункаў, з iх 10 тысяч — сёлета.

У маi ў сiлу ўступiў Указ Прэзiдэнта № 171, па якiм прадугледжаны дадатковыя пенсiйныя гарантыi для шматдзетных сем'яў, яны ўступяць у сiлу з 1 студзеня 2021 года. Для такiх сем'яў з 1 верасня 2021 года прадугледжана павелiчэнне перыяду атрымання адраснай сацыяльнай дапамогi з 6 да 12 месяцаў.

У сiстэме адукацыi таксама ёсць шэраг iльгот для дзяцей, якiя выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях, расказала галоўны спецыялiст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай i iдэалагiчнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы i маладзёжнай палiтыкi Мiнiстэрства адукацыi Беларусі Алена СIМАКОВА: «Ва ўстановах дашкольнай адукацыi бацькам, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей, на 50 працэнтаў знiжаецца кошт харчавання. Ва ўстановах агульнай сярэдняй i вышэйшай адукацыi (дзе рэалiзуецца праграма агульнай сярэдняй i спецыяльнай адукацыi) для гэтых дзяцей прадугледжана бясплатнае харчаванне. Таксама такiм навучэнцам даецца знiжка ў 50 працэнтаў на вучэбныя дапаможнiкi».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: pravovsem.by

Загаловак у газеце: 65 рублёў на кожнага

Выбар рэдакцыі

Культура

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Беларускі акадэмік працаваў грузчыкам у порце і падарыў Мінску трамвай.

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.