Вы тут

Ігар Петрышэнка: Спачатку трэба даць дзiцяцi вырасцi здаровым i атрымаць адукацыю


На бягучым тыднi тэма ўдзелу дзяцей у несанкцыянаваных мiтынгах гучала з вуснаў прадстаўнiкоў Генеральнай пракуратуры i кiраўнiцтва ўрада. Некаторыя падлеткi выходзяць на плошчы самастойна, а iншых малых бацькi прыводзяць туды за руку. Нягледзячы на тое, што палiтыка — гэта часта вялiкая гульня, дзецям у ёй не месца. Пакаранне будзе не жартоўнае, а рэальнае — 26 бацькоў, якiя былi на несанкцыянаваных мiтынгах з дзецьмi, ужо прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. А ўсяго на разглядзе каля 280 спраў па парушэннi дзецьмi правiлаў паводзiн i ўдзелу ў несанкцыянаваных мiтынгах. Такiя лiчбы агучыў у чацвер на чарговым пасяджэннi Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi, створанай пры Савеце Мiнiстраў, яе кiраўнiк, вiцэ-прэм'ер Iгар Петрышэнка. Карэспандэнту «Звязды» ўдалося больш дэталёва абмеркаваць з намеснiкам прэм'ер-мiнiстра гэтую праблему.


Фота БЕЛТА

— Iгар Вiктаравiч, пытанне, якое цiкавiць многiх: удзел дзiцяцi разам з бацькамi ў мiтынгу можа стаць падставай для прызнання знаходжання дзiцяцi ў сацыяльна небяспечным становiшчы цi ўвогуле да пазбаўлення бацькоўскiх правоў?

— У першую чаргу хацеў бы адзначыць, што мы, дарослыя, i перш-наперш бацькi, абавязаны забяспечваць захаванне правоў нашых дзяцей i iх бяспеку.

У той жа час вiдавочна, што калi бацькi, якiя ўдзельнiчаюць у несанкцыянаваных акцыях, мiтынгах, бяруць з сабой дзяцей, яны тым самым ставяць пад пагрозу iх жыццё i здароўе. I ў гэтых выпадках дзяржава абавязана рэагаваць.

Згодна з Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, бацькi, як удзельнiкi несанкцыянаваных акцый i мiтынгаў, прыцягваюцца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. А гэта ўжо з'яўляецца падставай, каб пачаць працэдуру па прызнаннi знаходжання дзiцяцi ў сацыяльна небяспечным становiшчы. I пры наяўнасцi сукупнасцi ўстаноўленых заканадаўствам крытэрыяў можа быць прызнана, што дзiця апынулася ў такiм становiшчы.

А калi бацькi знаходзяцца ў нецвярозым стане i бяруць дзяцей з сабой на масавыя мерапрыемствы — гэта ўжо непасрэдная пагроза жыццю i здароўю дзяцей. У гэтых выпадках орган апекi i папячыцельства мае права прыняць рашэнне аб неадкладным адабраннi дзiцяцi ў бацькоў i ў сямiдзённы тэрмiн накiраваць у суд iскавую заяву аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў.

— Якiя меры прыцягнення да адказнасцi могуць прымяняцца ў дачыненнi да бацькоў, якiя прыходзяць са сваiмi непаўналетнiмi дзецьмi на мiтынг? Якiя законныя падставы будуць для iх пакарання?

— Як я ўжо адзначаў, бацькi, як i ўсе iншыя дарослыя грамадзяне, якiя бяруць удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

Пры гэтым я хацеў бы звярнуць увагу ўсiх бацькоў яшчэ на адзiн момант. У адпаведнасцi з заканадаўствам, да адказнасцi могуць быць прыцягнуты i непаўналетнiя з 16 гадоў, а за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання i iншыя гвалтоўныя дзеяннi, напрыклад, за наўмыснае знiшчэнне або пашкоджанне маёмасцi, за дробнае хулiганства — з 14 гадоў.

У выпадку калi дзецi не дасягнулi ўзросту адмiнiстрацыйнай адказнасцi, прыцягваюцца да адказнасцi iх законныя прадстаўнiкi.

У дачыненнi да прыцягнутых да адмiнiстрацыйнай адказнасцi непаўналетнiх праводзiцца iндывiдуальная прафiлактычная работа, у якой таксама мусяць удзельнічаць законныя прадстаўнiкi непаўналетнiх. А да бацькоў магчыма прымяненне штрафных санкцый.

— Месенджары i тэлеграм-каналы становяцца асноўнай крынiцай навiн для маладога пакалення. Наколькi наша моладзь, на ваш погляд, можа крытычна ставiцца да iнфармацыi, адрознiваць манiпулятыўныя тэхналогii ад рэальных падзей? I — вечнае пытанне: хто павiнен культываваць крытычнае мысленне — сям'я? Грамадства? Школа?

— Так, наша моладзь, як i ва ўсiм свеце, для атрымання iнфармацыi выкарыстоўвае сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii: iнтэрнэт, сацыяльныя сеткi, розныя месенджары, найбольш актыўна — тэлеграм-каналы. А вось задача фармiравання ў непаўналетнiх крытычнага стаўлення да атрымлiваемай такiм шляхам iнфармацыi агульная для ўсiх нас: i бацькоў, i грамадства, i дзяржавы.

Адзначу, што дзяржаўнымi органамi i сродкамi масавай iнфармацыi робiцца ўсё, каб на тэлеканалах, у газетах, у сетцы Iнтэрнэт даць аб'ектыўную iнфармацыю аб падзеях у краiне i свеце. Адначасова ва ўстановах адукацыi праводзiцца сiстэмная работа па фармiраваннi ў дзяцей i падлеткаў удумлiвага, крытычнага стаўлення да таго, што яны чытаюць у стужках навiн, сацыяльных сетках, на сайтах. Так, у сярэднiх школах, прафесiйных лiцэях, каледжах рэалiзуецца iнфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзянiна». У яго рамках з навучэнцамi прыходзяць пагаварыць палiтыкi, грамадскiя дзеячы, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання.

У той жа час бацькi павiнны ствараць максiмум умоў для фармiравання ў дзяцей адказнага стаўлення да вучобы, а не абмяркоўваць з iмi свае палiтычныя погляды i тым больш браць iх з сабой на спантанныя палiтычныя мерапрыемствы. У бацькоў могуць быць розныя погляды, але спачатку трэба даць дзiцяцi вырасцi здаровым i атрымаць добрую адукацыю. I ў гэтым сям'i ў поўнай меры дапамагае дзяржава. Менавiта бацькi разам са школай павiнны дапамагаць дзiцяцi наладжваць адносiны са сваiмi аднагодкамi, вучыцца дыялогу ў асяроддзi роўных сабе, умець адстойваць свой пункт гледжання ў класе, групе, аўдыторыi.

— Моладзь — актыўны ўдзельнiк пратэстаў, але i ў мiтынгах, арганiзаваных у падтрымку ўлад, таксама нямала маладых людзей. Цi не атрымаецца ў будучым расколатае грамадства? Якiя крокi ў тым лiку i на дзяржаўным узроўнi неабходна рабiць, каб захаваць адзiнства беларусаў, кожны з якiх мае права на ўласнае меркаванне?

— Дзяржава не падзяляе моладзь на ўдзельнiкаў пратэсных цi мiрных мiтынгаў. На жаль, многiя месенджары i тэлеграм-каналы бяруць на сябе смеласць сцвярджаць пра раскол грамадства ў цэлым, у тым лiку i ў маладзёжным асяроддзi.

Кiраўнiкi дзяржаўных органаў, дэпутацкi корпус праводзяць шматлiкiя сустрэчы з навучэнскай i студэнцкай моладдзю, на якiя запрашаюцца ўсе ахвотныя. Практычную магчымасць выказваць свае палiтычныя погляды, уплываць на рашэннi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў маладое пакаленне мае праз удзел у маладзёжным парламенцкiм руху. Пры мясцовых Саветах дэпутатаў у рэгiёнах функцыянуюць маладзёжныя парламенты, палаты i саветы, у склад якiх уваходзiць моладзь. З лiпеня бягучага года 70 маладых дэпутатаў увайшлi ў склад Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь.

Тэлеграм-канал «Маладзёжны цягнiк» размяшчае аб`ектыўную iнфармацыю аб грамадска-палiтычным становiшчы ў краiне ў фармаце, якi запатрабаваны ў маладзёжным асяроддзi. Гэты тэлеграм-канал створаны нядаўна, але кожны дзень колькасць яго падпiсчыкаў павялiчваецца.

Сёння i сям'я, i сам малады чалавек павiнны разумець, што калi ты прайшоў складаныя ўступныя выпрабаваннi ў навучальную ўстанову, неабходна перш за ўсё асвойваць выбраную прафесiю, развiвацца i ўдасканальвацца ў пэўным кiрунку прафесiйнага станаўлення, каб стаць паспяховым чалавекам.

— Ёсць меркаванне, што сённяшнiя пратэсты — мiтынгi айцiшнiкаў i маладых прадпрымальнiкаў, якiя ў сваёй штодзённай працы накiраваны на заходнiх партнёраў. Таму яны ў сваiм успрыняццi жыцця аддалены ад гаспадарнiкаў. Цi згодны вы з такой думкай? Цi можа гэтая акалiчнасць стаць падставай для перацягвання (што назiраецца зараз) крэатыўнай, актыўнай, адукаванай, але пратэстуючай беларускай моладзi на Захад i што рабiць, каб гэта папярэдзiць?

— Я не думаю, што тыя, хто ўдзельнiчае ў несанкцыянаваных акцыях i мiтынгах арыентаваны толькi на Захад i аддалены ад гаспадарнiкаў i прагматыкаў. Шмат з iх, на жаль, проста паддаюцца фальшывым заклiкам.

Што датычыцца ад'езду моладзi — перакананы, што наша моладзь любiць сваю краiну i хоча жыць, працаваць i гадаваць дзяцей у роднай Беларусi.

Дзяржава прыкладае i надалей будзе прыкладаць максiмальныя намаганнi, каб забяспечыць годны ўзровень жыцця для нашай моладзi i ўсiх грамадзян краiны.

Сёння распрацоўваецца Стратэгiя развiцця дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь да 2030 года. Мы ставiм перад сабой новыя арыенцiры па прыцягненнi моладзi да вырашэння дзяржаўных задач, па развiцці прадпрымальнiцкай iнiцыятывы, пашырэннi дзейнасцi студэнцкiх атрадаў i валанцёрскага руху, падтрымцы адоранай i таленавiтай моладзi i многiя iншыя. А непасрэдная рэалiзацыя гэтых задач будзе ажыццяўляцца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Адукацыя i маладзёжная палiтыка», якая таксама распрацоўваецца зараз.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?