Вы тут

Сёння раніцай на Партызанскім праспекце ў сталіцы быў смяротна збіты мужчына


Каля 05:50 кіроўца аўтамабіля «Нісан» рухаўся ў 3 паласе для руху па Партызанскім праспекце з боку вул. Васняцова ў напрамку пл. Ванеева і каля дома нумар 32/1 здзейсніў наезд на пешахода-мужчыну, які перасякаў праезную частку па-за пешаходных пераходаў злева направа па ходзе руху аўтамабіля.


Фота: ДАІ МІнска.

Мужчына памёр на месцы, паведамляе ДАІ Мінска.

Яго асоба высвятляецца. У цяперашні час на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, прадстаўнік СК і спецыяліст упраўлення ДКСЭ па г. Мінску. Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».