Вы тут

На Гродзеншчыне заведзена 67 крымінальных спраў, якія звязаны з пратэстнай актыўнасцю


Па дадзеных аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама з 9 жніўня па 25 верасня на тэрыторыі вобласці ўзбуджана 67 крымінальных спраў, па 23 крымінальных справах устаноўлены 52 падазраваныя асобы, звязаныя з пратэстнай дзейнасцю.


Тры крымінальныя справы заведзены за арганізацыю і актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Устаноўлены падазраваныя па гэтых справах — усяго 31 грамадзянін, з іх 18 — у Лідзе, 13 — у Гродне. Штодзень устанаўліваюцца асобы, якія раней прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. На дадзены момант ідэнтыфікавана каля 500 чалавек. Усе яны будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з законам. 

Таксама заведзена 33 крымінальныя справы па фактам паклёпаў, абразаў і прымяненні гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў АУС і членаў іх сем’яў. Гэтым дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка. паведамляе служба інфармацыі УУС Гродзенскай вобласці. Праваахоўнікі папярэджваюць, што ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах цягне за сабой адміністрацыйную альбо крымінальную адказнасць. Па фактам парушэння закона будзе прымацца ўвесь комплекс адпаведных мераў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.